тайм-а́ўт, -а, М -а́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Прадугледжаны правіламі спартыўнай гульні кароткатэрміновы перапынак па просьбе каманды ці трэнера.

Выкарыстаць т.

Узяць т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тайм-а́ўт м., спорт. тайм-а́ут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тайм-а́ут спорт. тайм-а́ўт, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэс-та́йм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-та́йм прэс-та́ймы
Р. прэс-та́йма прэс-та́ймаў
Д. прэс-та́йму прэс-та́ймам
В. прэс-та́йм прэс-та́ймы
Т. прэс-та́ймам прэс-та́ймамі
М. прэс-та́йме прэс-та́ймах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

э́кстра-та́йм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. э́кстра-та́йм э́кстра-та́ймы
Р. э́кстра-та́йма э́кстра-та́ймаў
Д. э́кстра-та́йму э́кстра-та́ймам
В. э́кстра-та́йм э́кстра-та́ймы
Т. э́кстра-та́ймам э́кстра-та́ймамі
М. э́кстра-та́йме э́кстра-та́ймах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тайм-а́ўт, ‑а, М ‑аўце, м.

У спартыўных гульнях (баскетболе і пад.) — прадугледжаны правіламі перапынак у гульні па просьбе каманды або яе трэнера.

[Англ. time out.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унічыю́, прысл.

Без выйгрышу і пройгрышу. Шахматная партыя скончылася ўнічыю. □ Гаспадары свае вароты адстаялі. Быў скончан першы тайм унічыю. Нуль-нуль. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)