ажыята́ж, -у, м.
1. Павышаны попыт на якія-н. тавары, паслугі, стымуляваны пэўнымі падзеямі (вайна, распродаж і інш.).
2. Стрэсавая сітуацыя на біржы, выкліканая, як правіла, штучна створаным павышэннем ці паніжэннем курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку
|| прым. ажыята́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ускладні́цца, ‑ніцца; зак.
Кніжн.
1. Стаць, зрабіцца больш складаным або вельмі складаным. Ускладніўся план работы.
2. Стаць больш цяжкім для выканання, ажыццяўлення. Справа ўскладнілася.
3. Стаць больш напружаным, супярэчлівым. Сітуацыя ўскладнілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кан’юнкту́ра, ‑ы, ж.
1. Становішча, якое склалася ў пэўнай галіне грамадскай дзейнасці; абставіны, сітуацыя. Міжнародная кан’юнктура. Палітычная кан’юнктура. Спрыяльная кан’юнктура.
2. Сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан таварнай гаспадаркі: змяненне цэн, курс каштоўных папер, аб’ём выпуску прадукцыі і пад. Эканамічная кан’юнктура.
[Лац. conjunctura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лака́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы толькі пэўнаму месцу; абмежаваны, мясцовы. Лакальныя асаблівасці быту. Лакальныя войны. □ Рэвалюцыйная сітуацыя мела лакальныя тэндэнцыі і не магла вывесці паўстання за межы рыбацкіх раёнаў. У. Калеснік.
2. У жывапісе — асноўны, характэрны для данага прадмета (пра колер, тон). Лакальны колер.
[Лац. localis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жыцця, звязаны з жыццём (у 2, 4 і 6 знач.). Жыццёвыя працэсы. Жыццёвы шлях. Жыццёвы ўзровень.
2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для грамадства. Жыццёвыя цэнтры краіны. Жыццёвыя інтарэсы.
3. Які адпавядае рэчаіснасці, узяты з жыцця; праўдападобны. Жыццёвы вобраз. Жыццёвая сітуацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авары́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аварыі. Аварыйны сігнал. Аварыйная сітуацыя. // Які выкарыстоўваецца ў самых пільных выпадках. Твар зампаліта быў белы як палатно. Відно было, што яму не хапала паветра, бо ён адкручваў аварыйны кран кіслароднага прыбора. Алешка. // Прызначаны для ліквідацыі аварыі. Хлопцы ведалі, што на ветцы стаіць аварыйны цягнік, цягнік-электрастанцыя. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Касні́к ’істужка’; ’тасёмка’; ’шнурок, сплецены з нітак, якім карысталіся пры красанні агню’, ’наогул вузкія палоскі чаго-н., шматы’ (Сл. паўн.-зах.), ’істужка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. прыклад у Сцяшк.: «У дзяўчынкі прыгожы каснік у касе». Не цяжка схіліцца да думкі, што гэта слав. слова *kosьnikъ (да *kosa ’валасы’, *kosьnikъ ’істужка для кос’). Але сітуацыя тут зусім іншая. Бел. каснік запазычана з літ. мовы (гл. Сл. паўн.-зах., 2, 433): параўн. літ. kasnỹkas ’тс’. Гэта вытворнае на літ. глебе ад літ. kasà ’каса, валоссе’ (падрабязна гл. у Фрэнкеля, 1, 226) па мадэлях літ. словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
становішча, стан, абставіны (мн.), умовы (мн.), акалічнасці (мн.), сітуацыя; атмасфера (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
наспе́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць, зрабіцца спелым, паспець. Прыйшло лета залатое, Поўны колас наш паспеў. Русак. // Напоўніцца гноем (пра нарыў).
2. перан. Развіўшыся, стаць надзённым, патрэбным. Неабходнасць у шырокай прапагандзе ідэй аховы прыроды паспела. «Звязда». // З’явіцца, узнікнуць. [Дзед:] — Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады: Што ў цябе там зноў паспела? Можа песня для дуды? Колас.
3. перан. Надысці, настаць. Наспела рэвалюцыйная сітуацыя. □ [Мельнікаў:] — Хацеў .. [Лугавец] і сам з намі прыехаць, ды раптам паспелі неадкладныя справы. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерво́ва, прысл.
1. Узбуджана, усхвалявана; раздражнёна. Засунуўшы рукі ў кішэні пінжака.., [Галаўня] нервова пачаў хадзіць па кабінету. Гроднеў. — Не лёгкая сітуацыя, не лёгкая: праз столькі гадоў шукаць страчанае, — паспачуваў пасажыр, нервова раскручваючы газету. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. — Дапамогі! Дапамогі! — нервова крычаў кожны радок, кожнае слова.. рапарта. Шамякін.
2. Хваравіта, сутаргава. Адно вока раз-пораз торгаецца нервова, і здаецца часам, што Гардзей некаму падміргвае. Мележ. Тонкія худыя рукі .. [Каваля] нервова ўздрыгвалі і не знаходзілі сабе месца. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)