Сара́нка ’расліна сямейства лілейных; тое, што і лілея’ (ТСБМ). Рус. усх. сарана́сібірская красная лілія, Lilium tenuifolium; жоўтая лілія Lilium martagon’; паходзіць з тат. sarana ’лілія’, манг. sarana ’дзікі часнок’ (Фасмер, 3, 560), праз рус. пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыскасібірская кошка дымчатага колеру’ (Нас. Доп.), ры́скі ’трохколерны кот’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рысоватый ’буры’ (XVII ст.), польск. rysawy, ryszawy ’рудаваты’. Ад ры́са (гл.) з-за характэрнай паласатай афарбоўкі ката, параўн. славац. rysý, rysavý ’стракаты’.

Ры́ска ’зямельны ўчастак у 510 сотак’ (Выг.). Ад рэ́заць ’наразаць зямлю’. Гл. рэ́зка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́зва, -ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

Незагойная я.

2. перан. Зло, шкода.

Грамадскія язвы.

3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. я́звачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. я́звавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́зва ж., прям., перен. я́зва;

я. стра́ўнікая́зва желу́дка;

ну і я. ж ты! — ну и я́зва же ты!;

сібі́рская я. — сиби́рская я́зва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм. Дабрацца, дапасці да чаго‑н. вельмі жаданага. Прырвацца да яды. □ Ды і як жа ехаць, калі пад нагамі ды вакол такая зямля багатая, сібірская! Рады былі мы, што да яе прырваліся, дык ужо не хацелі з яе сыходзіць. Галавач. Аралі — хто дзе як прырваўся, і ўдоўж і ўпоперак. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́зва, ‑ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. □ Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю. «Звязда».

2. Уст. Мор, эпідэмія.

3. перан. Пра якія‑н. адмоўныя, шкодныя з’явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада. Гіст. бел. сав. літ.

4. перан. Разм. Пра злога, шкадлівага, з’едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. □ [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер’е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе. Краўчанка.

•••

Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Усё існае на зямлі, не створанае дзейнасцю чалавека; увесь свет у разнастайнасці яго форм. Законы прыроды. Пераўтварэнне прыроды. З’явы прыроды. □ Нейкі няўлоўны подых блізкай восені ўжо адчуваўся ў прыродзе. С. Александровіч. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет. // Сукупнасць асаблівасцей якой‑н. мясцовасці (рэльеф, раслінны і жывёльны свет, кліматычныя ўмовы і пад.). Сібірская прырода. Паўднёвая прырода. □ [Алена] зразумела яго захапленне дзівоснай прыродай Урала. Шамякін. // Разм. Мясцовасць па-за горадам. Выехаць на прыроду.

2. Сукупнасць, асноўныя якасці, уласцівасці каго‑, чаго‑н. Прырода атама. Чалавечая прырода. Прырода сацыялістычнага ладу. □ Ужо такая і ёсць прырода ў савецкай машыны, што любіць гэта машына прастор. Брыль. // Паходжанне. Прырода маланкі. Вірусная прырода захворвання.

•••

Ад прыроды, з прыроды — ад нараджэння, з пачатку існавання. Ад прыроды слабахарактарны, ..[Юрка] толькі пазіраў на Ніну і паціскаў у недаўменні плячамі. Ермаловіч. З прыроды Не дадзена яму [жуку] адчуць у мёдзе смак, Таму ён і не хваліць мёду. Корбан.

Гульня прыроды гл. гульня.

Мёртвая прырода — неарганічны свет (не жывёльны і не раслінны).

На лоне прыроды гл. лона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́зва ж.

1. мед. я́зва, -вы ж.;

сиби́рская я́зва сібі́рская я́зва;

я́зва желу́дка я́зва стра́ўніка;

2. (рана) бо́лька, -кі ж.;

те́ло, покры́тое я́звами це́ла, пакры́тае бо́лькамі;

3. (моровое поветрие) уст. по́шасць, -ці ж., памо́рак, -рку м.;

морова́я я́зва марава́я по́шасць, памо́рак;

4. перен. (зло, вред) баля́чка, -кі ж., бо́лька, -кі ж.;

5. перен. (язвительный человек) разг. я́зва, -вы м. и ж.; з’е́длівец, -ліўца м., з’е́длівы чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вали́тьI несов., в разн. знач. валі́ць; зва́льваць;

вали́ть дере́вья валі́ць (зва́льваць) дрэ́вы;

вали́ть вину́ на кого́-л. зва́льваць (валі́ць) віну́ на каго́е́будзь;

сиби́рская я́зва вали́ла скот сібі́рская я́зва валі́ла жывёлу;

ве́тер вали́л с ног ве́цер валі́ў з ног;

вали́ть всё в одну́ ку́чу валі́ць усё ў адну́ ку́чу;

вали́ть с больно́й головы́ на здоро́вую валі́ць з хво́рай галавы́ на здаро́вую;

вали́ть че́рез пень коло́ду валі́ць це́раз пень кало́ду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)