раззнаёміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго (разм.).

1. Прывесці да зрыву знаёмства з кім-н.

Р. сяброў.

2. Перазнаёміць з усімі, многімі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. куча.

2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

К. сяброў трымалася асобна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

Н. да сяброў.

|| незак. наве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены; зак., каго-што.

Пагубляць, растраціць паступова (многіх, многае).

Р. рэчы.

Р. сяброў.

Р. веды.

|| незак. разгу́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неразлу́чнасць, ‑і, ж.

Стан неразлучнага. Неразлучнасць сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкара́скацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., ад каго-чаго (разм.).

Пазбегнуць, пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.

Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.

|| незак. адкара́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгарадзі́цца сов., прям., перен. отгороди́ться;

а. ад сябро́ў — отгороди́ться от друзе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тое, што і сход (у 3 знач.; уст., цяпер неадабр.).

2. Збор людзей з якой-н. мэтай.

С. сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адасо́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. Выдзеліцца з агульнага, заняць асобае, ізаляванае становішча.

2. Адмежавацца ад людзей.

А. ад кампаніі сяброў.

|| незак. адасабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адасабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абняць усіх, многіх. Паабнімаць сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)