Сце́каць. Гл. сцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жалабава́ты, ‑ая, ‑ае.

Выгнуты жолабам, з жалабамі. Жалабаватая дошка. □ [Маці] будзе прыслухоўвацца, як па жалабаватым шыферным даху срэбнымі пруткамі будзе сцякаць дождж. Наўроцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сбега́ть несов.

1. збяга́ць; (о воде — ещё) сцяка́ць;

2. (удирать) збяга́ць, уцяка́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцяку́н ’крынічнае месца, якое зімой не замярзае’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ’незамерзлая сярэдзіна ракі’ (Сцяшк.), сцяку́н, цяку́н, сцёк ’тс’ (ЛА, 2). Да сцякаць < цячы, цяку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аплы́сці¹ і аплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ыло́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі растопленага рэчыва.

Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам.

Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абваліцца, апаўзці пад дзеяннем вады, вільгаці.

Бераг аплыў.

|| незак. аплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Сцёк, стёкы ’не з галавой (пра становішча ў вадзе)’: тут шчэ стёкы (пін., Нар. лекс.). Відаць, да ста́чыць ’быць дастатковым’ (гл.) або да сцекці́ ’дастаць, абхапіць’ (гл. сцякаць), параўн.: я тут нэ стэчу, тут тчэ нэ сцёкы (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абцяка́ць, ‑ае; незак., што.

1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.

2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплы́сці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.

4. Тое, што і абплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяка́ць ’смаркаць’ (Ян.), ся́каць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ся́каты, ся́катэ ’смаркаць’ (кам., драг., Сл. ПЗБ; Нар. ск.); сняка́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), часцей з прыстаўкай: высякаць ’высмаркаць’ (Янк. 2); сюды ж форма зак. тр. се́кнуць ’лінуць’ (ТС). Параўн. укр. ся́кати ’смаркаць’, рус. исся́кнуть ’высахнуць; вычарпацца’, стараж.-рус. сѧкнути ’тс’, польск. siąkać ’высыхаць; смаркаць’, в.-луж. sakać ’высыхаць, пераставаць цячы’, чэш. sákati ’паціху сцякаць, сачыцца’, славац. siahnuť ’перастаць цячы’, серб.-харв. усе́кнути ’смаркацца’, славен. usékniti se ’высмаркацца’, балг. се́кна ’перастаць цячы, высахнуць’, ’смаркацца’, дыял. со́кнам ’смаркацца’, макед. секне ’пераставаць цячы, высыхаць’, се секне ’смаркацца’. Прасл. *sęknǫti ’сачыцца; высыхаць’, роднаснае літ. sèkti ’апускацца’, лат. sĩkt‑ ’засыхаць’, с.-в.-ням. sîchte ’дробны’, ірл. sesc ’сухі, бясплодны’; да і.-е. *sek‑сцякаць; пераставаць цячы’; гл. Фасмер, 3, 826; Траўтман, 256–257; Скок, 3, 216; Шустар-Шэўц, 1265; ЕСУМ, 5, 496; Глухак, 543; Борысь, 544.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцёклы ’тонкі, худы’ (ТС), сцёклісты, сцеклі́сты ’тонкі, высокі’ (ТС, Арх. Вяр.). Параўн. укр. дыял. сте́клий ’тонкі і высокі (пра расліну, што вырасла ў цяньку)’, стекли́стий ’высокі, тонкі (пра дрэва)’, рус. оте́коватый ’танкаваты, слабы (пра жыта)’, польск. спец. ciekoł ’верхавінны леташні выростак на маладых соснах; каш. vëcekli ’высокі, шчуплы, тонкі, худы (пра чалавека і жывёлу)’. Вытворныя ад прасл. *tekti ў спецыфічным значэнні ’імкнуцца, падымацца ўверх’, параўн. *gъnati (гл. гнаць) і го́нкі ’высокі’, гл. Варбат, Этим. иссл. 6, 1996, 13; гл. сцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)