спря́таться

1. схава́цца;

2. перен. затаі́цца, прыкры́цца (чым), схава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́сень і за́цень, -і, ж.

Месца, зацененае чым-н. ад прамянёў сонца.

Схавацца ў з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытаі́цца, -таю́ся, -то́ішся, -то́іцца; зак.

Схавацца, імкнучыся застацца незаўважаным.

П. ў кутку.

|| незак. прыто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пахарані́ццасхавацца’ (смарг., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі бел. пахароны і польск. schronić sięсхавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; зак. (разм.).

Схавацца, знікнуць, прапасці.

Куды падзеліся дзеці? Куды п. ад сораму? Нікуды не падзенешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газасхо́вішча¹, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе людзям можна схавацца ад атрутных газаў у час іх прымянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зні́кнуць, -ну, -неш, -не; знік, -кла; -ні; зак.

Перастаць існаваць, прапасці, схавацца.

Туман знік.

З. у натоўпе.

|| незак. зніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. знікне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заці́шак, -шку, м.

1. Ціхае, затуленае ад ветру месца.

Схавацца ў з.

2. перан. Утульнае, адасобленае ад шуму месца.

Не мог сядзець у зацішку, калі таварышы ваююць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унырну́ть сов.

1. разг. унырну́ць;

2. перен., прост. схава́цца, зні́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)