успоко́иться
1. супако́іцца, заспако́іцца;
2. (утихнуть) сці́шыцца, суці́шыцца, суня́цца;
3. (угомониться) уціхамі́рыцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
за́рава і за́рыва, ‑а, н.
Водбліск пажару, полымя, агнёў і пад. на небе. Зарава электрычных агнёў над гарадком пачало меркнуць, агні — радзець, а гарадок — траціць ад гэтага свае абрысы. Дуброўскі. Закончан бой, і зарыва пажару То ўспыхне, то суцішыцца ў акне. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утоли́ться
1. (удовлетвориться — о желании, потребности) заспако́іцца, здаво́ліцца, спато́ліцца;
2. перен. (ослабеть, уменьшиться, прекратиться) заспако́іцца, суці́шыцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх 1 і мір 1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расце́рціся, разатруся, разатрэшся, разатрэцца; разатромся, разатрацеся; зак.
1. Размяцца, ператварыцца ў парашок, пыл або даць аднародную масу ў працэсе трэння. Фарба добра расцерлася.
2. Расцерці сябе. Расцерціся мокрым ручніком.
3. Разм. Пракласціся, утаптацца (пра дарогу, сцежку і пад.). — Няўжо такое надвор’е будзе стаяць цэлую зіму? Суцішыцца, разатрэцца дарога. Утрох будзем ездзіць на чацвярых конях. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суціша́цца несов.
1. унима́ться; успока́иваться, утиха́ть;
2. (уменьшаться) умеря́ться;
3. (становиться медленнее) замедля́ться;
1-3 см. суці́шыцца;
4. страд. унима́ться; успока́иваться; умеря́ться; замедля́ться; см. суціша́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уня́ться
1. уціхамі́рыцца, суня́цца;
ребёнок уня́лся и засну́л дзіця́ ўціхамі́рылася (суняло́ся) і засну́ла;
2. суня́цца;
боль уняла́сь боль суня́ўся;
3. суці́шыцца;
волне́ние уняло́сь хвалява́нне суці́шылася.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
утаймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.
1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека). Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх... Чарот. Стыпендыю [студэнты] атрымалі, праз дзень-два паедуць на бульбу, так што ёсць усе падставы павесяліцца. Толькі пад раніцу ўтаймуецца інтэрнат. Навуменка. // Стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл). Вінавата апусціўшы хвост, Кудлік трохі ўтаймаваўся, але ненадоўга. Рылько.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца, суцішыцца або суняцца (пра боль і пад.). — Дарагі браце Сцяпане! Пойдзем да мяне, паляжыш, адпачнеш, боль утаймуецца... Дубоўка. [Алімпа] думала, што гэта яшчэ не роды, а проста забалеў жывот і калі яна будзе рухацца, дык боль утаймуецца. Сабаленка. // Заглушыцца, прыглушыцца (пра якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Калі агульная ўзрушанасць і захапленне, нарэшце, утаймаваліся, я пайшоў да Сені. Шамякін. — А чаго я цябе не бачыў да гэтага дня? — спытаў Пятро Ізобаў свайго даўняга сябра, калі радасць нечаканай сустрэчы крыху ўтаймавалася. Савіцкі. // Прыйсці ў нерухомы стан, стаць спакойным. На трэці дзень Утаймаваўся акіян. І хвалі, Прыкмеціўшы бязлюдны астравок, Як трэску, лодку іхнюю прыгналі І выплеснулі ціха на пясок. Куляшоў. Я Чорнае мора зялёным назваў бы, Калі ўтаймуецца бура і шторм. Грахоўскі. Пад раніцу завіруха трохі ўтаймавалася. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)