сутыкне́нне ср., в разн. знач.

1. столкнове́ние;

2. соприкоснове́ние, столкнове́ние;

1, 2 см. сутыкну́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напаро́цца, -пару́ся, -по́рашся, -по́рацца; -пары́ся; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што-н. вострае.

Н. на цвік.

2. перан., на каго-што. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. нежаданым, неспадзяваным (разм.).

Н. на засаду.

|| незак. напо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Нечакана сустрэцца; сутыкнуцца. Саткнуліся мы з.. [Скрылевічам] на рагу Савецкай і Ленінскай. Крапіва.

2. Злучыцца, змацавацца адно з адным канцамі, краямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́хацца, з’е́дуся, з’е́дзешся, з’е́дзецца; з’е́дзься; зак.

1. Едучы, сустрэцца, сутыкнуцца.

З. на ростанях.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў адно месца, прыехаўшы з розных месц (пра многіх).

На вяселле з’ехалася ўся радня.

|| незак. з’язджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. з’езд, -у, М -дзе, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сутыкне́нне, -я, н.

1. гл. сутыкнуцца.

2. перан. Вострая спрэчка, сварка на глебе рознагалосся.

С. з сябрам.

3. перан. Сутычка, бой.

Узброенае с.

4. перан. Непасрэдныя зносіны, сувязь, знаёмства з чым-н.

С. з рэчаіснасцю.

5. перан. Проціпастаўленне чаго-н. супярэчнага, несумяшчальнага, уступленне ў канфлікт, у варожыя адносіны.

С. інтарэсаў.

С. характараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. на што. Наскочыць на што-н. вострае.

Н. на сук.

2. на каго-што. Рухаючыся, нечакана сутыкнуцца з кім-, чым-н.

Н. на засаду.

3. перан., на што. Нечакана, выпадкова выявіць, знайсці што-н.

Н. на цікавую кніжку.

Н. на след.

|| незак. натыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. сутыкнуцца.

2. Узаемна дакранацца, датыкацца.

С. спінамі.

3. Мець сумежныя бакі; межавацца.

Луг сутыкаецца з пасевамі жыта.

4. перан. Уступаць у якія-н. адносіны, кантакты з кім-, чым-н.; мець справу з кім-, чым-н.

С. з падатковай інспекцыяй.

С. з перакладам паэзіі.

С. з праблемай выбару.

|| наз. сутыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыжава́цца, ‑жуецца; зак.

1. Размясціцца накрыж; скрыжавацца. Перакрыжаваліся вуліцы. □ Некалькі праменяў кінулася ў адным кірунку. І там, дзе яны перакрыжаваліся, засвяціўся маленькі, быццам лялечны самалёт. Карпаў.

2. перан. Сутыкнуцца, пераплесціся. Перакрыжаваліся інтарэсы. □ Здарылася так, што жыццёвая дарога Зэнкі перакрыжавалася з Апанасавай. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся; зак., у што.

1. Уваткнуцца, укліні́цца ў што-н. вузкім, вострым.

Човен урэзаўся ў пясчаны бераг.

Лес клінам урэзаўся ў поле (перан.).

2. перан. Імкліва ўварвацца ўнутр чаго-н.

Конніца ўрэзалася ў варожыя рады.

3. перан. Запомніцца моцна і адразу.

У. ў памяць.

4. перан. З разгону сутыкнуцца з чым-н. (разм.).

Машына ўрэзалася ў слуп.

|| незак. ураза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і урэ́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)