рэко́рд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце.

Устанавіць сусветны р.

Пабіць чый-н. р.

Р. трываласці (перан.: вышэйшая ступень трываласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усясве́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сусветны (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мирово́йI (всемирный) сусве́тны;

в мирово́м масшта́бе у сусве́тным машта́бе;

мирова́я скорбь лит., ист. сусве́тны сму́так;

2. (замечательный) цудо́ўны, сла́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вселе́нский уст. сусве́тны; усяле́нскі;

вселе́нские собо́ры церк., ист. усяле́нскія сабо́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кангрэ́с м. конгре́сс;

Сусве́тны к. прыхі́льнікаў мі́ру — Всеми́рный конгре́сс сторо́нников ми́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кафалі́чнысусветны, усеагульны’, эпітэт праваслаўнай царквы (ТСБМ). Параўн. рус. кафолическийсусветны’, якое ўпершыню папала ў помнікі ў 1612 г. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. καθολικόςсусветны’ (гл. Шанскі, 2, К, 97–98). Бел. кафалічны, як можна меркаваць, з’яўляецца адносна новым запазычаннем з рус. мовы. Адносна рус. слова Шанскі, там жа, думае, што яно, магчыма, вытворнае ад прыметніка кафоликии (вядомага ў помніках ст.-слав. мовы) або запазычанне грэч. слова, якое не папала ў старажытныя помнікі, якія захаваліся. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 212. Ст.-бел. католицкий, католический < лац. calhoticus С грэч. (гл. Булыка, Запазыч., 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

конгре́сс кангрэ́с, -са м.;

Всеми́рный конгре́сс сторо́нников ми́ра Сусве́тны кангрэ́с прыхі́льнікаў мі́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да развіцца.

2. Адбывацца, працякаць. Сусветны камуністычны рух нашай эпохі паспяхова развіваецца, пераадольваючы цяжкасці і перашкоды на сваім шляху. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

империали́зм імперыялі́зм, -му м.;

агресси́вный империали́зм агрэсі́ўны імперыялі́зм;

вое́нно-феода́льный империали́зм вае́нна-феада́льны імперыялі́зм;

всеми́рный империали́зм сусве́тны імперыялі́зм;

колониа́льный империали́зм каланія́льны імперыялі́зм;

междунаро́дный империали́зм міжнаро́дны імперыялі́зм;

мирово́й империали́зм сусве́тны імперыялі́зм;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кангрэ́с, ‑у, м.

1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе. Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру. Першы кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыянала.

2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.

[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)