су́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сунуць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыркну́ць

‘уваткнуць, сунуць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. тыркну́ тыркнё́м
2-я ас. тыркне́ш тыркняце́
3-я ас. тыркне́ тыркну́ць
Прошлы час
м. тыркну́ў тыркну́лі
ж. тыркну́ла
н. тыркну́ла
Загадны лад
2-я ас. тыркні́ тыркні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час тыркну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́нуть сов.

1. су́нуць, усу́нуць, засу́нуць; (запихнуть) запхну́ць, запіхну́ць, мног. пазапіха́ць, пазапі́хваць; (погрузить, опустить) усу́нуць, усадзі́ць;

2. (небрежно дать) ты́цнуць, су́нуць;

3. (дать взятку) разг. падсу́нуць;

4. (ткнуть чем-л.) су́нуць, саўгану́ць, ты́цнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., каго-што.

Разм. Сунуць, даць што‑н. каму‑н. [Бацька:] — Можа грошай трэба будзе паткнуць доктару.., дык што ж ты зробіш. Чорны.

•••

Нос паткнуць — сунуцца, паказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).

2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.

3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.

•••

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.

Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасо́вішча ’работнік, якога трэба падштурхоўваць’ (Нас.). Да насоўваць < су́нуць, соваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сува́ць ’соваць, піхаць’ (Нас., Бяльк.). Ад соваць (гл.) пад уплывам формаў зак. тр., гл. сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткнуць ’рэзкім рухам сунуць’ (ТСБМ), ’даць’ (ТС), ст.-бел. ткнуць ’ткнуць’, ’даткнуцца’ (1518 г., КГС). Гл. ткаць2, тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуцьсунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумы́ль ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.). Магчыма, утварэнне, аналагічнае соўмэла (гл. саўміла) з заменай оў > у, параўн. соўнуць/сунуць, і фіналлю, як у мармы́ль ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), параўн. соўмак ’тс’ (гл. соўма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)