абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.
1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).
Сялянская а.
Гарадская а.
2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.
А. хрысціян.
|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сдружи́ть сов. здружы́ць, зрабі́ць сябра́мі;
нас сдружи́ла совме́стная учёба нас здружы́ла (зрабі́ла сябра́мі) суме́сная вучо́ба;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
саліда́рнасць, ‑і, ж.
1. Актыўнае спачуванне чыім‑н. дзеянням; адзінства думак, інтарэсаў, поглядаў. Таварыская салідарнасць. □ Міжнародная салідарнасць рабочага класа з’яўляецца абавязковай умовай яго перамогі. «Звязда».
2. У юрыспрудэнцыі — сумесная адказнасць.
[Ад фр. solidarite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бузго́р, таксама бузго́рак, бузгаро́к ’горка, узвышша’ (Яшкін). Рус. дыял. (пск.) бузгорок ’частка поля’. Кантамінацыя слоў буго́р (гл.) і ўзго́р(ак). Здаецца, беларуска-руская сумесная інавацыя. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Плённы. Сумесная праца з’яўляецца куды больш паспяховай (больш прадукцыйнай), чым адзіночная, і дае магчымасць вырабляць тавары значна лягчэй і хутчэй. Ленін.
2. Здольны даваць прадукцыю, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку). Прадукцыйная жывёла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацыяна́льнасць, ‑і, ж.
1. Тое, што і нацыя (у 1 знач.); народнасць (у 1 знач.). Сумесная барацьба з агульным ворагам яшчэ больш змацавала адзінства савецкіх людзей усіх нацыянальнасцей. «Звязда».
2. Прыналежнасць да якой‑н. нацыі, народнасці. Беларус па нацыянальнасці.
3. Нацыянальная самабытнасць. Нацыянальнасць мастацтва.
•••
Савет Нацыянальнасцей гл. савет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суме́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ажыццяўляецца супольна, разам; агульны. Сумесная работа. □ З якой замілаванасцю ўспамінаў .. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынкі. Краўчанка. Вунь колькі год мінула, а ўсё ж не забываюцца тыя сустрэчы ў вулачцы і сумесны паход у поле. Лупсякоў. Усе цёмныя бакі іх [Хадкевіча і Аксаны] сумеснага жыцця забыліся. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парадні́ць, ‑радню, ‑родніш, ‑родніць; зак., каго-што.
1. Стварыць адносіны роднасці паміж кім‑н. Парадніць адну сям’ю з другой.
2. Зблізіць, устанавіць адносіны ўзаемаразумення. Шматвяковая сумесная барацьба рускага, украінскага і беларускага народаў за сваю незалежнасць, за сваю культуру, мову, веру і звычаі парадніла гэтыя народы. «Беларусь». Гэта слова [камунізм] людзей аб’яднала І сардэчна навек парадніла. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каланты́рыцца ’валаводзіцца’ (міёр., Нар. сл.). Добра вядомае ў розных значэннях у паўн. і ўсх. гаворках. Рус. варонеж., валаг. колотырить ’займацца нязначнай пустой справай’, арханг. ’бадзяцца без справы’ і мн. інш. Утворана ад колотить з экспрэсіўнай суфіксацыяй. Відавочна, сумесная бел.-рус. інавацыя, аднак геаграфія слова не выключае магчымасці рэалізацыі старой слав. тэндэнцыі; серб.-харв. клата́рити се ’вандраваць, бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супо́лка ’аб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыст. с‑/s‑: укр. спі́лка, польск. spółka, в.-луж. społk, чэш. spolek, славац. spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл. *sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)