супо́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці, паплечнік, аднадумец; кампаньён.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супо́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супо́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідраву́зел, ‑зла, м.

Сукупнасць гідратэхнічных збудаванняў (канапы, шлюзы, плаціны, гідрастанцыі), размешчаных паблізу адзін аднаго і аб’яднаных умовамі сумеснай работы. Цымлянскі гідравузел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супрага ’аб’яднанне цяглавай жывёлы гаспадароў для сумеснай работы’ (беласт., У новай айчыне, Беласток, 2001, 32), су́праж, су́пражка ’прыпрэжка’ (Нас.), су́пражка ’тс’ (Байк. і Некр.), сюды ж супра́жнік ’напарнік па працы, супольнай апрацоўцы зямлі’ (Сцяшк., Скарбы), супрага́нё ’аб’яднанне гаспадароў для сумеснай апрацоўкі зямлі’, супрага́цца ’аб’ядноўвацца для сумеснай апрацоўкі зямлі’ (слонім., ЖНС), супра́жыць ’апрацоўваць суполкай зямлю’ (Скарбы), супра́гай ’парай коней’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр., рус. супряга ’сумесная апрацоўка зямлі некалькімі гаспадарамі’, укр. яшчэ ’прыпрэжка’, таксама су́пряж ’тс’, супря́жник ’той, хто сумесна з кім-небудзь працуе на запрэжаных жывёлах’, серб.-харв. дыял. suprežnik ’тс’. Борысь (Prefiks., 113) разглядае гэтыя лексемы як аддзеяслоўныя дэрываты ад *sǫ‑pręgti (гл. прэгці) — магчыма, ужо ў асобных славянскіх мовах, улічваючы розную суфіксацыю і значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрэга́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх рознатыповых машын для эфектыўнай сумеснай работы.

Уборачны а.

2. Складаная частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый, напр., рухавік аўтамабіля, каробка перадач.

|| прым. агрэга́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Дасягнуць зладжанасці ў сумеснай ігры. Музыканты так сыграліся і так хвацка рэзалі, што трудна было стрымацца, каб не паддацца чарам музыкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Аб’яднанне, падраздзяленне ўзброеных сіл, спецыяльная вайсковая група.

А. маракоў.

2. Група людзей, аб’яднаных для сумеснай дзейнасці.

Санітарны а.

3. У сістэматыцы жывёл: падраздзел класа.

А. грызуноў.

|| прым. атра́дны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).

Сялянская а.

Гарадская а.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.

А. хрысціян.

|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арце́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адна з форм вытворчага аб’яднання грамадзян для вядзення калектыўнай гаспадаркі на аснове абагульнення сродкаў вытворчасці.

Рыбалавецкая а.

Сельскагаспадарчая а.

2. Аб’яднанне асоб некаторых прафесій для сумеснай работы з удзелам у агульных даходах і агульнай адказнасцю.

А. грузчыкаў.

|| прым. арце́льны, -ая, -ае.

Арцельная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наспа́шкі ’ў здольшчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да пахиць ’рабіць, працаваць (звычайна на полі)’; для прыслоўя зыходным мог быць назоўнік тыпу *спашкі ’ўраджай, г. зн. ’тое, што атрымана ў выніку сумеснай працы і што дзеліцца паміж кампаньёнамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)