прымітыві́ст, а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік прымітывізму. Стыль яго [Драздовіча] малюнкаў блізкі да прымітывістаў. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампі́р, -у, м.

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пачатку 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

Будынак у стылі а.

|| прым. ампі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуры́ст, а, М ‑сце, м.

Прыхільнік пурызму. Для пурыстаў трыццатых — саракавых гадоў стыль Гогаля здаваўся нязграбным. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стылі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст, які распрацоўвае новы стыль у адзенні, прычосках, дызайне мэблі, інтэр’ера памяшкання, аўтамабіля і інш.

Паслугі стыліста.

|| ж. стылі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

2. Чалавек, які валодае майстэрствам літаратурнага стылю, піша добрым стылем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сажо́нкі, ‑нак; адз. няма.

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі. [Зося] лёгка плыла,.. клалася на спіну, а то ўзмахвала рукамі і плыла сажонкамі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брас 1, а, м.

Снасць на марскім судне, якая прывязваецца да рэяў для вярчэння іх у гарызантальнай плоскасці.

[Гал. bras.]

брас 2, ‑у, м.

Асобы стыль плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.

[Фр. brasse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кала́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: наклейванне на якую-н. аснову матэрыялаў рознай фактуры і колеру; сам твор, выкананы такім чынам.

2. Прыём эклектычнага спалучэння разнародных элементаў (па форме, змесце, якасці і пад.), а таксама выраб, створаны з выкарыстаннем такога прыёму.

|| прым. кала́жны, -ая, -ае.

К. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлегра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або радыёсігналаў.

2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.

Працаваць на тэлеграфе.

Пошта і т.

3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.

|| прым. тэлегра́фны, -ая, -ае.

Тэлеграфныя слупы.

Т. стыль пісьма (перан.: вельмі сціслы, лаканічны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сафа́ры, нескл., н.

1. Паляванне на буйных дзікіх жывёл у спецыяльных запаведніках у Афрыцы, а таксама самі запаведнікі, дзе дазволена такое паляванне.

Паехаць на с.

2. Паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.

3. Адзенне з лёгкай гладкай тканіны ў асноўным ахоўнага колеру хакі з накладнымі кішэнямі, адстрочкай і пад.

Стыль с. па-ранейшаму актуальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісьмо́, -а́, мн. пісьмы і (з ліч. 2, 3, 4) пісьмы́, -сем і -сьмаў, н.

1. Напісаны тэкст, які пасылаецца для паведамлення чаго-н. каму-н.

Напісаць п.

Заказное п.

2. толькі адз. Уменне пісаць.

Вучыцца пісьму.

3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў для перадачы, занатавання размовы.

Кірыліцкае п.

4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання.

Рэалістычнае п.

|| памянш. пісямцо́, -а́, мн. -ы́, -о́ў, н. і пісямко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)