машы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Механічная прылада для якой-н. работы.

Пішучая м.

Шыць на машынцы.

М. для стрыжкі валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які адрос пасля стрыжкі, скошвання. Адрослыя валасы. Адрослая атава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пая́рак, пая́ркі ’вясенняя воўна ад першай стрыжкі ягнят’, ’ягняты, якіх стрыгуць упершыню’, ’маладыя авечкі’ (ТСБМ, Уладз., Касп.). Укр. поя́рок ’воўна з маладых ягнят’, рус. поя́рок ’воўна ягнят першай стрыжкі’. Усходнеславянскае. Узнікла з выразу поꙗрѣ ’пасля вясны’. Да па (< прасл. po‑) і яравы́ (гл.). Магчыма, калісьці было пашырана і ў іншых славян, параўн. польск. jary ’вясенні, першай стрыжкі (пра воўну)’ (Фаліньска, Pol. sl. tkackie, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

настры́г, ‑у, М ‑рызе, м.

Колькасць воўны, якая атрымліваецца ад стрыжкі за які‑н. перыяд. Павялічыць настрыг воўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастры́г, ‑у, м.

Спец. Паўторная стрыжка шэрсці. Рабіць перастрыг. // Шэрсць ад паўторнай (вясенняй) стрыжкі. Перастрыг мякчэйшы, чым першая стрыжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часту́нак, ‑нку, м.

Разм. Тое, што і пачастунак. Спрабавалі ў печы новай Праверыць цягу і спячы На стрыжкі — смаляным карчы Усім частунак адмысловы. Танк. Мёд салодкі — дзецям частунак. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм.

1. Машынка для стрыжкі нагала.

2. Падрыхтоўчы клас пры пачатковай школе да 1926 года.

3. м. і ж. Вучань (вучаніца) такога класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамбі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ромба (у 1 знач.). Рамбічная форма.

2. Які мае форму ромба (у 1 знач.), які складаецца з ромбаў. Рамбічная антэна. Рамбічныя крышталі. □ Стрыжкі з мамантавых біўняў аздабляліся рамбічнымі ўзорамі. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажні́цы, ‑ніц; адз. няма.

1. Інструмент для рэзання, стрыжкі, які складаецца з двух накрыж складзеных нажоў з ручкамі ў выглядзе кольцаў. Вострыя нажніцы. Хірургічныя нажніцы. □ [Марыя Андрэеўна] разрэзала бінт нажніцамі і тады стала хутка раскручваць павязку. Мележ.

2. перан. Разыходжанне, неадпаведнасць чаго‑н. з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для галення, стрыжкі, афарбоўкі, прычэсвання валасоў і пад. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка. Цырульня пустуе. Толькі побач з дзіцячым крэслам голяць нейкага кліента. Каршукоў. Кваліфікаваныя майстры цырульняў вам зробяць модную сучасную стрыжку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)