ско́бкаIII (способ стрижки) ско́бка, -кі ж.;
стри́чься в ско́бку стры́гчыся ў ско́бку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ско́бка ж., в разн. знач. ско́бка;
змацава́ць ~кай — скрепи́ть ско́бкой;
стры́гчыся ў ~ку — стри́чься в ско́бку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брыльянці́н, ‑у, м.
Касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з жоўтымі рамянямі, ваяўніча скрыжаванымі на грудзях. Карпюк.
[фр. brillantine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
оболва́ниваться
1. (коротко остригаться) прост. астрыга́цца, абіры́чвацца; см. оболва́ниться;
2. страд. абчэ́свацца збо́льшага, агламэ́здвацца; стры́гчыся, абіры́чвацца; абалва́ньвацца; см. оболва́нивать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бокс 1, ‑а, м.
Від спорту, кулачны бой па асобых правілах. [Сяргей:] [Сцяпан] у нас быў чэмпіёнам па боксу ў часці. Мележ. [Карнейчык:] Лодар Касабуцкі ходзіць у часе працы па цэху і практыкуецца ў боксе. Крапіва.
[Ад англ. box — баксіраваць.]
бокс 2, ‑а, м.
Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца. Стрыгчыся пад бокс.
бокс 3, ‑а, м.
Адгароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага. Хворага палажылі ў бокс.
[Ад англ. box — скрынка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лька 1,
гл. палякі.
по́лька 2, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. [Надзя і Саша] танцавалі польку, кадрыль, факстрот. Гроднеў. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.
[Чэшск. polka.]
по́лька 3, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і на патыліцы злёгку падстрыгаюцца. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стры́гчы, стрыгу, стрыжэш, стрыжэ; стрыжом, стрыжаце, стрыгуць; пр. стрыг, ‑ла; незак., каго-што.
1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. □ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка. Бажко. // Зразаць, падразаць каму‑н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ... Якімовіч. // Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны. Грачанікаў. // Спец. Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.
2. Падразаць валасы якім‑н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.
•••
Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго‑н., кідаць позіркі на каго‑н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой. Дуброўскі.
Стрыгчы вушамі — паводзячы вушамі, прыслухоўвацца (пра коней, зайцаў).
Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.
Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх‑н. адносінах, падганяць пад адно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)