страхII нареч. (очень), разг. страх, стра́шна, страшэ́нна, на́дта, ве́льмі;

страх люблю́ петь страх як люблю́ спява́ць, страшэ́нна люблю́ пець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мучи́тельно нареч. паку́тліва; балю́ча; страшэ́нна; нясце́рпна; пяке́льна; см. мучи́тельный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смерте́льно нареч.

1. смяро́тна;

2. смяро́тна, страшэ́нна; см. смерте́льный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мні́цельны, ‑ая, ‑ае.

Які бачыць небяспеку, непрыемнасць там, дзе іх няма; недаверлівы, беспрычынна падазроны. [Наталля:] Вы страшэнна мніцельны і выдумляеце сабе ўсялякія страхі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

Абл. Вішчаць, пішчаць. Нейкая фурманка страшэнна скагатала сваімі каламі — здавалася, быццам пішчыць ушчэмленае ў плоце парасё. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакуса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укусіць у многіх месцах або ўсіх, многіх. Хлопчыка пакусалі пчолы, ён увесь распух і пакутаваў страшэнна. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́сень, ‑я, м.

Лічынка матыля, падобная на чарвяка. Аднойчы.. [Ксеня] знайшла на яблыні вусеня, страшэнна перапужалася. Дуброўскі. // у знач. зб. Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жесто́ко нареч.

1. бязлі́тасна, лю́та, жо́рстка;

2. страшэ́нна, лю́та, жо́рстка; см. жесто́кий;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́рски нареч.

1. па-зве́рску; (свирепо) лю́та;

2. (очень сильно) разг. страшэ́нна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., чаго.

Зжаць нейкую колькасць чаго‑н. Нажаць капу жыта. □ Толькі канчаючы работу, людзі заўважылі, як страшэнна многа яны пажалі збажыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)