счарне́лы, -ая, -ае.

Які стаў чорным, пачарнелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́віць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ста́ўлю ста́вім
2-я ас. ста́віш ста́віце
3-я ас. ста́віць ста́вяць
Прошлы час
м. ста́віў ста́вілі
ж. ста́віла
н. ста́віла
Загадны лад
2-я ас. ста́ў ста́ўце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ста́вячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ста́ну ста́нем
2-я ас. ста́неш ста́неце
3-я ас. ста́не ста́нуць
Прошлы час
м. ста́ў ста́лі
ж. ста́ла
н. ста́ла
Загадны лад
2-я ас. ста́нь ста́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час ста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агрубе́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў грубым, шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго-н.).

Агрубелыя рукі.

2. Які стаў больш нізкім (пра голас).

3. Які страціў вастрыню, сілу.

Агрубелы нюх.

4. Які стаў знешне нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд).

5. Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым.

Агрубелая натура (перан.).

|| наз. агрубе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́слы, -ая, -ае.

1. Пракіслы, які стаў кіслым.

С. салат.

Скіслая сыроватка.

2. перан. Які страціў бадзёрасць, стаў вялым.

Што гэта ты нейкі с.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажу́хлы, -ая, -ае.

Які стаў жухлым.

Пажухлая трава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паздараве́лы, -ая, -ае.

Які стаў здаравейшым.

Паздаравелае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акругле́лы, -ая, -ае.

Які стаў круглым.

А. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацвярдзе́лы, -ая, -ае.

Які стаў цвёрдым.

Ацвярдзелая смала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зблядне́лы, -ая, -ае.

Які стаў бледным.

З. твар.