ста́нция в разн. знач. ста́нцыя, -цыі ж.;
железнодоро́жная ста́нция чыгу́начная ста́нцыя;
телефо́нная ста́нция тэлефо́нная ста́нцыя;
метеорологи́ческая ста́нция метэаралагі́чная ста́нцыя;
това́рная ста́нция тава́рная ста́нцыя;
электри́ческая ста́нция электры́чная ста́нцыя;
селекцио́нная ста́нция селекцы́йная ста́нцыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сейсмагра́фія, -і, ж.
Запіс ваганняў зямной паверхні сейсмографам.
|| прым. сейсмаграфі́чны, -ая, -ае.
Сейсмаграфічная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канцавы́, -а́я, -о́е.
Які знаходзіцца на канцы чаго-н., з’яўляецца канцом.
Канцавая станцыя.
К. прыпынак тралейбуса.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
радыёста́нцыя, -і, мн. -цый, ж.
Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
электраста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
Электрычная станцыя — прадпрыемства на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі.
Атамная э.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мерзлата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.
Прамёрзлая глеба, прамёрзлы стан глебы.
Вечная м.
|| прым. мярзло́тны, -ая, -ае.
Мярзлотная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́мпа¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць, газ; насос.
Пажарная п.
|| прым. по́мпавы, -ая, -ае.
Помпавая станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
санэпідста́нцыя і санэпідэмста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
Скарачэнне: санітарна-эпідэміялагічная станцыя — установа, што ажыццяўляе санітарны нагляд і санітарна-проціэпідэмічнае абслугоўванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лесаахо́ўны, -ая, -ае.
1. Які накіраваны на ўсебаковую ахову лесу.
Лесаахоўная станцыя.
2. Які прызначаны для засцярогі сельскагаспадарчых культур.
Лесаахоўная зона.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ям, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).
Паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.
|| прым. ямскі́, -а́я, -о́е.
Ямская хата (памяшканне такой станцыі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)