ума́иваться возвр., страд. стамля́цца; зму́чацца, заму́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устава́ть несов. стамля́цца, утамля́цца, змо́рвацца, мары́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утомля́ться

1. утамля́цца, стамля́цца; змо́рвацца; (от дороги — ещё) здаро́жвацца;

2. страд. утамля́цца, стамля́цца, тамі́цца; змо́рвацца; см. утомля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изнемога́ть несов. знемага́ць, знемага́цца; (терять силы) нясі́лець, знясі́львацца; (уставать) стамля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іне́ртнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць інертнага (у 2 знач.); бяздзейнасць, пасіўнасць, коснасць. Інертнасць старых звычак. □ Валахановіч пачаў стамляцца дома больш, чым на рабоце. А са стомай, як вядома, прыходзіць інертнасць. Карпаў.

2. Спец. Няздольнасць уступаць у хімічныя злучэнні. Інертнасць газаў. Інертнасць пяску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашпэ́ціць ’сцягнуць, паморшчыць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да па- і шпэціць ’рабіць непрыгожым, брыдкім’ < польск. szpecić ’псаваць выгляд, брыдзіць’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 498), (o)szpacić < HHM. Spath (Брукнер, 553). Махэк₂ (620) жа звязвае чэш. špatny (з першасным значэннем ’слабы’) паходжаннем з літ. pešti, pentii ’знясільвацца, стамляцца’, да якога дадавалася ўзмацняльная прыстаўка s-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мори́ться

1. (томиться, уставать) разг. мары́цца, стамля́цца; мардава́цца;

2. страд. мары́цца; труці́цца, атру́чвацца; вынішча́цца; тушы́цца, гасі́цца; см. мори́ть 1, 3, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́зживаться

1. (укатываться, утрамбовываться) уе́зджвацца, аб’е́зджвацца, абабіва́цца, утрамбо́ўвацца;

2. (измучиваться ездой) зму́чвацца, стамля́цца ад язды́;

3. страд. уе́зджвацца, аб’е́зджвацца, абабіва́цца, утрамбо́ўвацца; зае́зджвацца, заму́чвацца (яздо́й); см. уе́зживать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́рыць (безас.) ’марыць, зморваць (пра сон)’ (Ян., ТС), мары́цца ’таміцца, мучыцца, стамляцца, знясільвацца’ (ТСБМ, Нас.: паст., валож., КЭС, лаг., Сл. ПЗБ). Рус. ма́рить, мари́ть (безас.) ’моцна стамляць, расслабляць, хіліцца да сну’. Да ма́рыва (гл.).

Мары́ць1, моры́ць ’атручваць’, ’стамляць’, ’мардаваць, мучыць, даводзіць да знямогі’, ’набліжаць смерць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Власт, Нас., Яруш., ТС). Да мор (гл.).

Мары́ць2 ’трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру’ (ТСБМ). Укр. мари́ти, рус. мори́ть, чэш. mořiti, славац. moriť. Роднаснае да ст.-грэч. μορύσσω ’пэцкаць, рабіць чорным’. Параўн. таксама мара́ць, мара́ты ’брудны’ (Махэк₂, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардава́цца1, мардува́цца, мырдава́цца ’выбівацца з сіл, стамляцца, знясільвацца’, ’мучыцца, пакутаваць’ (ТСБМ, Мядзв., Бяльк., Шат., Касп.; усх.-гом., КЭС), ’кідацца чым-небудзь, свавольнічаць’ (Клім., Мат. Маг.), ’жартаваць, балавацца, дурыцца’ (паўд.-усх., КЭС), мардава́ць ’знясільваць цяжкай працай, мучыць, прыносіць пакуты’ (ТСБМ, Нас.; паўд.-усх., КЭС), мардава́нье ’мучанне, непрыемнасць, буянства’, ’працяглае порканне’ (Юрч., Нас., Бяльк.), мардоўны ’які знясільвае’, мардуй ’мучыцель, назола’ (Нас.), ст.-бел. мордеръ ’забойца’ (Гарб.), мордъ ’забойства, разбой’ (XVI ст.), мордовати ’мучыць, мардаваць’ (XV ст.) са ст.-польск. mordować, mord, якія з с.-в.-ням. mort: ’смерць’, morden (Булыка, Лекс. запазыч., 41; Кюнэ, 78; Жураўскі, Бел. мова, 63 і Зб. Крапіве, 144), суч. ням. Mord ’забойства’ > morden ’забіваць гвалтам’, mörder ’забойца’; параўн. лац. mors ’смерць’, morior ’паміраць’, ст.-грэч. βροτός (< μροτός) ’смяротны’, літ. mirtìs ’смерць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)