сырава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі сыры (у 1, 3 і 4 знач.). Тытунь быў сыраваты, не хацеў гарэць. Крапіва. Лес .. быў густы, сыраваты. Трапляліся гразкія мясціны. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., з інф.

Разм. Затрымацца, прыпазніцца; замарудзіць. Колькі гора з .. [Рыгорам] бывае І ў часіну малацьбы. Ці асцё зарэжа ў воку, Ці змарудзіць сноп падаць. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напераме́нку, прысл.

Разм. Змяняючы адзін аднаго, па чарзе. Аркестры іграюць напераменку. Гарэцкі. — Тут толькі прарэзаць дзірку наскрозь цяжка будзе, — сказаў.. [Іван]. — Нічога! Я табе памагу, — падтрымаў Арцём. — Будзем, рэзаць напераменку. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціў-ці́ў, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння птушынага спеву, палёту кулі. Малыя птушкі з дрэў Смяюцца ў вочы: «Ціў-ціў! Ціў-ціў!». Корбан. «Ці-іў, ціў», — прапелі кулі ля дзвярэй. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. пагард. Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або рэдкая (вадкая) ежа; баланда. Калі ўсе з Шуравага вагона атрымалі па порцыі бурды, немец зазірнуў у вагон, ці ўсе выйшлі. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць жвавым, жвавейшым. Выпіўшы малака, дзеці пажвавелі. Ставер. Праз нейкі час людзі ступілі [з балота] на цвёрды грунт і адразу пажвавелі. Шчарбатаў. Пажвавела гаворка, пачуўся нечы звонкі бесклапотны смех. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палама́ны і пало́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паламаць.

2. у знач. прым. Сапсаваны, няспраўны. Ужо некалькі паламаных калёс ляжала ў канаве. Ставер. На двары нейкая пустка, валяюцца паламаныя весніцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзю́бнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Стукнуцца, ударыцца (звычайна тварам). Стары дзюбнуўся тварам у зямлю і застыў. Ставер. [Дыверсант] паспеў саскочыць са слупа, нагнуўся, каб вызваліць ногі ад кошак, ды так і дзюбнуўся галавой у зямлю. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссуту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Сагнуць спіну; згорбіцца. Сядзець на полцы можна было толькі прыгнуўшы галаву і ссутуліўшыся. Ставер. // Стаць згорбленым, сутулым. [Галі] здалося, што яна схуднела за гэты час — неяк уваліліся вочы, змізарнеў твар, ссутулілася постаць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Трохрадны гармонік. На прызбе чубаты салдат-гарманіст па ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. Просценькая руская трохрадка З голасам задумліва глухім: У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)