про́пісь, ‑і, ж.

1. Узор правільнага каліграфічнага пісьма. Спісваць з пропісі. // Пісьмо ад рукі сярод друкаванага тэксту.

2. перан. Агульнавядомая, збітая ісціна, думка.

3. у знач. прысл. про́піссю. Словамі, а не лічбамі. Напісаць суму пропіссю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́сціць, ‑бэшчу, ‑бэсціш, ‑бэсціць; зак., каго-што.

1. Прывучыць да дрэнных звычак, маральна распусціць. — Аўдзееў іх [абібокаў, зладзеяў] разбэсціў, а яны разышліся і робяць, што хочуць, — расказвала Аня. Дуброўскі.

2. Зрабіць непаслухмяным; разбалаваць. Разбэсціць дзіця. □ — [Валодзя] разбэсціў Мішу.., дазваляе яму спісваць задачы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срисо́вывать несов.

1. зрысо́ўваць; (красками) змалёўваць;

2. (рисовать с натуры) рысава́ць; (красками) малява́ць;

3. (изображать в литературном произведении) спі́сваць, апі́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́йнік, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца разбоем, грабяжом. Разбойнікі хаваліся ў Дуброве і рабавалі людзей. Чарнышэвіч.

2. перан. Той, хто прычыняе фізічныя або матэрыяльныя страты каму‑н. Фашысцкія разбойнікі. □ [Язва:] Па вачах ён [Праменны] лірык, а так разбойнік. Вы яго асцерагайцеся. Крапіва.

3. Пра таго, хто часта любіць уступаць у бойку.

4. Ужываецца як лаянкавае слова. [Маці:] — Як ты пасмеў, разбойнік? Ты зноў прыйшоў спісваць урокі? Гамолка.

•••

Разбойнікі пяра — аб прадажных буржуазных пісаках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́свацца несов.

1. в разн. знач. спи́сываться;

2. (расходоваться, приходить в негодность) испи́сываться;

1, 2 см. спіса́цца 1, 2;

3. страд. спи́сываться; испи́сываться; см. спі́сваць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)