перамі́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Часовае спыненне ваенных дзеянняў па ўзаемнай згодзе бакоў.

Заключыць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кідыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дачаснае спыненне цяжарнасці.

2. Неданошаны і не здольны выжыць плод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смерць, -і, мн. -і, смярце́й, ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці арганізма.

Раптоўная с.

Быць пры смерці (паміраць).

2. у знач. вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.

Творчая няўдача для яго — с.

Біялагічная смерць — поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Да смерці (разм.) — вельмі моцна.

Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчужэ́нне, -я, н.

1. гл. адчужаць.

2. Спыненне або адсутнасць блізкіх адносін паміж кім-н., аддаленне, адасабленне.

А. былых сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Часовае спыненне якой-н. дзейнасці, таксама перарыў у якім-н. працэсе.

Абедзенны п.

П. у занятках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскансерва́цыя, ‑і, ж.

Спыненне кансервацыі, аднаўленне дзейнасці, работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Нешта новае, новаўвядзенне.

2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анабіёз, -у, м. (спец.).

Рэзкае запавольванне або спыненне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах.

|| прым. анабіяты́чны, -ая, -ае і анабіёзны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оса́живание

1. спыне́нне, -ння ср., аса́джванне, -ння ср.;

2. аса́джванне, -ння ср., спыне́нне, -ння ср., абрыва́нне, -ння ср.; см. оса́живать 1, 3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераста́нак ’перапынак’ (барыс., Нар. сл.), перастаньня ’перарыў, сцішэнне’ (Бяльк.), смал. пераста́нспыненне, канец чаму-небудзь’, укр. пере́стан, пере́стань ’перапынак, спыненне’, пере́ста́нок ’тс’, польск. przestanek, przestanie, н.-луж. pśestank ’тс’, славац. prestanie ў выразе bez prestania ’бесперапынна’, славен. prestánek, серб.-харв. прѐстанак ’заканчэнне, спыненне’, макед. без престан ’няспынна’, ст.-слав. безпрѣстани ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *perstanъ, *per‑stan‑ъkъ (< *perstati). Да пера- і стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)