пазака́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаць усё, многае. [Давыдзюкоў і Піскуноў].. пазакасвалі за калені.. споднікі.. і асцярожна палезлі з берага да ракі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшта́нікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Кальсоны, споднікі. Хутаўся.. [Валенда] у руды з башлыком бурнос, з-пад якога вытыркаліся вострыя каленкі, абцягнутыя сінімі з начосам падштанікамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшта́нікі ’кальсоны, споднікі’. Рус. подшта́нники, укр. підшта́нки. Да штаны (гл.) (Фасмер, 3, 301).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганаві́цы ’штаны’ (Сцяшк.), ганаві́цы ’рукавіцы’ (Шат.), ’споднікі’ (Шатал.), ’верхнія мужчынскія штаны’ (Сцяц. Словаўтв.). Аб пашырэнні і геаграфіі слова гл. яшчэ Сцяц. Нар., 86. Лексема гэта ўзнікла метатэзай з нагаві́цы ’штаны і г. д.’ (параўн. слав. формы да бел. нагаві́цы ў Сцяц. Нар., 87). Гл. Сцяц. Нар., 86. Параўн. яшчэ Фасмер, 3, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспо́днік, іспо́дня ’ніжняя спадніца’ (Касп.), ’жаночая кашуля з белага паркалю’ (Жд. 3), іспо́днікісподнікі, кальсоны’ (Бяльк.); параўн. рус. дыял. испо́дник, испо́дня ’ніжняя спадніца’, испо́дница, испо́дка ’ніжняе адзенне, бялізна’, ст.-рус. исподникъ ’адзенне, якое надзяваецца пад што-н.’ Утворана сцяжэннем атрыбутыўных словазлучэнняў ісподняя спадніца, кашуля і г. д. Аналагічна іспо́днік ’ніжні камень у жорнах’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ісподні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кальсо́ны ’споднія мужчынскія штаны’ (БРС, ТСБМ; клец., іўеў., КЭС; Сцяц., Сцяшк.). Як паказвае геаграфія, слова ў гаворкі магло трапіць з польск. мовы; польск. kalesony (фіксуецца і ў Віленскім слоўніку) узыходзіць да франц. caleçonсподнікі’ і ў сваю чаргу перадае італ. calzoni ’споднія штаны’ (ад calza ’панчоха’, лац. calceus, якое да calx ’пятка’). У франц. мове зафіксавана і calçon (з 1680 г.), аднак, відаць, кальсоны да яе не ўзыходзіць. Бел. фармальна ідэнтычнае з рус. кальсоны, ва ўсякім выпадку ў слоўніку літаратурнай мовы, можа быць і русізмам, для якога мяркуюць польскае пасрэдніцтва, параўн. Шанскі, 2, К, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)