спектрафато́метр, ‑а м.

Прыбор для вымярэння паглынання, адбіцця або прапускання святла ў асобных участках спектра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных прамянёў у дажджавых кроплях.

Колеры вясёлкі (колеры сонечнага спектра).

|| прым. вясёлкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́нжавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае чырвона-жоўтую (адну з сямі асноўных колераў спектра) афарбоўку; падобны да колеру апельсінаў. Аранжавае неба.

[Ад фр. orange — апельсін.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святлафі́льтр, ‑а, м.

Спец. Цела з неаднолькавай празрыстасцю для розных частак спектра, якое паглынае прамені пэўнага колеру і прапускае іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́ўты, -ая, -ае.

1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

Жоўтая фарба.

2. перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.

Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

Жоўтая лілія.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́са ж., в разн. знач. полоса́;

шыро́кая п. зямлі́ — широ́кая полоса́ земли́;

п. жале́за — полоса́ желе́за;

цёмная п. ле́су на гарызо́нце — тёмная полоса́ ле́са на горизо́нте;

~сы спе́ктра — по́лосы спе́ктра;

дождж прайшо́ў ~сай — дождь прошёл полосо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́ні, -яя, -яе.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.

Сіняе неба.

Сінія вочы.

2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.

Сінія губы.

Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну, пазбаўленую жаноцкасці: сухую педантку, якую больш за ўсё цікавяць дзелавыя, навуковыя заняткі.

|| памянш. сі́ненькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спектр, ‑а, м.

Рознакаляровая паласа, якая атрымліваецца пры раскладанні праменя святла. Светлавы спектр. Інфрачырвоная частка спектра. // Спец. Сукупнасць каляровых ліній, што ўтвараюцца пры прапусканні выпраменьванняў распаленага цела або рэчыва праз пэўныя аптычныя прылады і залежаць ад хімічнага складу гэтага рэчыва. Спектр натрыю.

[Ад лац. spectrum — бачнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нічо́гі ’нядрэнны; дрэнны; слабы здароўем’ (Сл. ПЗБ), ’слабы, малавартасны (пра неадушаўлёныя прадметы), слабы здароўем (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк. 1), ’дрэнны, кепскі, паганы, шкодны, шкадлівы; непрыдатны, няўдалы, благі, нікуды не варты; слабы, кволы’ (ТС), ’нікчэмны’ (Сцяшк. Сл.), ’прыгожы; слабы здароўем; нікудышны’ (Мат. Гом.), нычбгы, нычогый ’дрэнны, кепскі’ (бяроз., Шатал.), нічогій ’дрэнны, нікчэмны’ (Доўн.-Зап. ПП), укр. нічогий ’кепскаваты; ніштаваты’. Прыметнік ад нічога (гл.), семантыка пераважна адмоўнага плану на аснове ўсяго спектра значэнняў зыходнага слова, параўн. таксама вытворнае нічогбу́ка ’вельмі дрэнны чалавек’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́ўты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка, золата. Жоўтае лісце. □ Бягуць ручаі па разорах размытых, Выгладжваюць жоўты пясок. Колас. Жоўтыя мурашкі ўспаўзаюць на рукі. Чорны.

2. перан. Згодніцкі, рэфармісцкі; прадажны, здрадніцкі. Жоўтая буржуазная прэса. Жоўтыя прафсаюзы.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў. Жоўтая лілія. Жоўтая крывяная соль.

•••

Жоўтая вада гл. вада.

Жоўтая ліхаманка гл. ліхаманка.

Жоўтая раса гл. раса.

Жоўты білет гл. білет.

Жоўты дом гл. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)