Пахо́ннасць ’адхон, спад гары, берега’ (нясв., слаўг., Яшк.). Беларускае. Відаць, утварылася шляхам кантамінацыі лексем пахілы і паточнасць ці ^склочнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэ..., прыстаўка.

Абазначае: 1) аддзяленне, выдаленне, адмену, спыненне чаго‑н. або адваротнае дзеянне, напрыклад: дэгазацыя, дэкваліфікацыя, дэблакіраваць, дэмабілізацыя, дэнацыяналізацыя; 2) рух уніз, паніжэнне, спад, напрыклад: дэградацыя.

[Лац. de...]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схіл ’нахіленая паверхня; пакаты спуск’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.), ’спад’ (Некр. і Байк.), ’пакаты бок узгорка’ (БРС), схі́лак ’сыход, край, канец’ (Нас.). Параўн. укр. схил ’спадзісты бок гары’, польск. schyłek ’заняпад, канец; схон, адхон’. Дэвербатыў ад схіліць < хіліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жабра́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жабрака, належыць яму. Жабрацкай торба.

2. перан. Вельмі малы, мізэрны. Жабрацкія грошы. Жабрацкі скарб.

3. Вельмі бедны. Слова «рыштант» ідзе на спад, у нябыт. Як ідзе ў нябыт жабрацкая вёска... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгон

1. (действие) згон, род. зго́ну м.;

2. (понижение уровня воды) спад, род. спа́ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіцца меншым, памяншацца; спадаць; убываць. Калона меншала, і ўсё бліжэй чуліся стрэлы. Сачанка. Машыніст біў і біў струменем у агонь, і той з кожнай секундай усё меншаў і меншаў. Васілёнак. Лета ішло на спад, дні прыкметна меншалі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сбыва́ниеII ср. спада́нне, -ння ср., спад, род. спа́ду м.; убыва́нне, -ння ср.; см. сбыва́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стокспад, сцёк’ (Ласт., Бяльк.; беласт., Сл. ПЗБ), ‘месца, дзе сходзяцца канцы (вобада, абруча і інш.)’ (ТС), сто́кі ‘крыж, сярэдзіна, паясніца’, ‘падстаўка пад вулей’, ‘сутокі’ (Сцяшк. Сл.), сто́чкі ‘сутокі’ (Жд. 3). Укр. стік, сток ‘сутокі’, рус. сток, сто́ки ‘тс’, польск. stok ‘сутокі, скат, сцёк, ручай’. Да цячы, ток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абрасе́лы, ‑ая, ‑ае.

Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але У вачах смяшынкі-д’яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

косого́р м. спад, род. спа́ду м., спа́дзіна, -ны ж., адхо́н, -ну м., схіл гары́; (холм) узго́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)