злово́ние ср. смуро́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вони́ща ж., прост. смуро́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вонь ж., разг. смуро́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́пах пах, род. па́ху м.; (скверный, дурной) смуро́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ветрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Разбурыць пад уздзеяннем ветру, пад уплывам атмасферных ваганняў.

Вецер выветрыў торф.

2. Прымусіць што-н. знікнуць праветрываннем або пад уздзеяннем ветру.

В. смурод.

|| незак. выве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выве́трыванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямы́ты, ‑ая, ‑ае.

Якога не мылі; брудны. У хату носа паказаць нельга: неахайнасць, бруд, смурод. Міскі нямытыя на стале стаяць, хлеб непрыбраны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаха́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан неахайнага; неакуратнасць. У хату носа паказаць нельга: неахайнасць, бруд, смурод. Міскі нямытыя на стале стаяць, хлеб непрыбраны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́радсмурод, непрыемны пах’ (Байк. і Некр., Ласт., Гарэц., Растарг.), смо́род ‘тс’ (ТС, Рам. 6). Гл. смурод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смуро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак.

Разм. Распаўсюджваць смурод, непрыемны пах. На шафцы ў кухні шыпіць і смуродзіць газай прымус. Брыль.

•••

Смуродзіць свет — жыць, нічым карысным не займаючыся, чыніць людзям непрыемнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тухлёсмурод’ (Яруш.), тухло́ ‘тухліна’ (Вушац. сл.). Гл. тхлё, тхло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)