асму́глы, -ая, -ае.

1. Тое, што і смуглы; загарэлы.

А. твар.

Асмуглыя рукі.

2. Тое, што і асмужаны (у 1 знач.).

А. лес.

Асмуглае неба.

|| наз. асму́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыганчу́к, ‑а, м.

1. Хлопец або падлетак цыганскага паходжання.

2. Смуглы, падобны на цыгана. Іван — вясёлы. Дый прыгожы, як цыганчук які, кучаравы і чарнавокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смугля́к, ‑а, м.

Разм. Смуглы мужчына, хлопец. — Я... я Мікешка .. — А я Смагул, — паспешліва заявіў аб сабе чорнагаловы смугляк. Беразняк. З вуліцы брацік ускоквае, дзесяцігадовы смугляк. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Цёмны, смуглы ад загару. У мужчын твары абветраныя, загарэлыя, запыленыя. Галавач. [Хлапчук], відаць, толькі што пакупаўся, бо яго карычневая, загарэлая скура блішчала на сонцы як адпаліраваная. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смя́дзіць (сьмя́дзіць) ‘чадзіць, дыміць’ (Бяльк.), ‘рабіць смуглым’ (Стан.), сюды ж смя́ды (сьмя́ды) ‘чарнявы, смуглы’ (там жа), засмя́дзіць ‘абпаліць’ (Бяльк.), ст.-бел. смѣдыи, смедыи ‘пачарнелы, смуглы’: смеда есмъ, понеже ожьгло мѧ солнъце (Скарына; Карскі 2-3, 476), смядость ‘чарната, смугласць’ (Ст.-бел. лексікон), смѧдъ ‘пачарнелы, смуглы’ (Альтбаўэр), Смядынь — рака ў Смаленскай вобл. (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. дыял. сня́діти ‘плеснявець, пакрывацца сліззю’, сни́діти ‘выцвітаць; рабіцца брудным, іржавым’, рус. Смедва, Смедовка — назвы рэк у Тульскай і Разанскай губ., польск. śniedzieć ‘пакрывацца вокіслам медзі’, старое śmiadyсмуглы’, чэш. snědýсмуглы’, старое smědý ‘цёмна-карычневы’, славац. snedý ‘тс’, славен. smẹ̑d ‘тс’, серб.-харв. сме̏ђ ‘карычневы, кары; смуглы, гнеды’. Прасл. *směditi, *smědъ(jь), роднаснае гоц. bi‑smeiten ‘запляміць, пэцкаць’, ст.-в.-ням. smīzan ‘фарбаваць, мазаць; біць, удараць’, англ.-сакс. smittian ‘запляміць, запэцкаць’, smitte ‘пляма’ < і.-е. *smeid‑, гл. Покарны, 966. Збліжаюць таксама з *mědь (Брукнер, 633; Бернекер, 2, 46), з літ. smėlus ‘светла-шэры’, pasmėlęs ‘карычняваты’, літ. smélti ‘цямніць, брудзіць, бляднець’ < і.-е. *smel‑ ‘тлець, жэўраць’, ад якога і *smaliti, гл. смаліць (Махэк₂, 662). Гл. Фасмер, 3, 684; Бязлай, 3, 269; Глухак, 565; ЕСУМ, 5, 339.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмыле́ць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Загарэць да чарнаты. [Макрына] загарэла, засмылела на сонцы, яе звычайна беленькі твар быў цяпер смуглы зусім. Зарэцкі.

засмыле́ць 2, ‑ліць; зак.

Разм. Пачаць смылець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́р, ‑у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем сонечнага прамення. Смех упрыгожыў .. смуглыя шчокі Густы, пакрытыя роўным залацістыя вагарам. Васілевіч. Белыя хусткі яшчэ больш падкрэсліваюць здаровы залаціста-румяны загар на тварах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыга́н ’асмалены кіёк, качарга’ (Бяльк.). Параўн. рус. дыял. жиган ’качагар, смуглы чалавек, хуліган’. Ад дзеяслова жыгаць (гл.) ’апякаць, абпальваць’ з малапрадуктыўным рэгіянальным суфіксам ‑ан (Сцяцко, Афікс. наз., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сма́глы1смуглы’ (ТС), сма́ґлы, смя́ґлы, шма́ґлы ‘перасохлы (пра губы)’, ‘загарэлы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. смаглі́йсмуглы чалавек’, сма́глий ‘цемнаватага колеру, загарэлы; даспяваючы’, рус.-ц.-слав. смаглыисмуглы, цёмны’, польск. smagły ‘са скурай цёмнага колеру, загарэлы’, н.-луж. smagły ‘загарэлы’. Прасл. *smaglъ(jь), вытворнае ад прасл. *smagnoti, гл. смага1; Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326; Борысь, 561; Шустар-Шэўц, 1317.

Сма́глы2, сма́ґлы, шма́ґлы ‘сухарлявы, тонкі’, ‘сухі, пляскаты’, ‘схуднелы’ (Сл. ПЗБ), ‘тонкі, доўгі (пра дубец)’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagły ‘тонкі, гнуткі, стройны’, якое з польск. smagnąć ‘ударыць’; гл. Борысь, 561. Сма́глы, сма́ґлы ‘дужы, сільны, моцнага целаскладу’, ‘злы’, ‘вясёлы’ (ігн., ашм., Сл. ПЗБ), ‘цяжкі’ (ігн., Сл. ПЗБ), ‘нізкі і тоўсты’ (Федар. 4) пад уплывам літ. smagus ‘вясёлы, дужы, цяжкі’, з якім параўноўваюць аўтары Сл. ПЗБ (4, 497), гл. таксама Грынавяцкене, LKK, 30, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)