бескары́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць. Бескарыслівы высакародны ўчынак. Бескарыслівая дапамога. // Якому не характэрна карыслівасць, імкненне да асабістай выгады. Бескарыслівае служэнне народу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культ, -у, М -льце, м.
1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым абрады.
К. бога Сонца ў язычнікаў.
Служыцелі культу (духавенства).
2. перан., каго-чаго. Сляпое пакланенне каму-, чаму-н., абагаўленне каго-, чаго-н.
К. асобы.
|| прым. ку́льтавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Культ ’рэлігійнае служэнне бажаству’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову. У рускай мове з XIX ст. Крыніца запазычання французская або нямецкая мова. Параўн. адпаведна culte, Kult (Шанскі, 2, 8, 440).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сабо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сабору (у 1, 2 знач.). Саборная пастанова. Саборныя ўрачыстасці.
2. Які мае адносіны да сабора, належыць сабору (у 3 знач.). Саборная маёмасць. Саборная плошча. // Які адбываецца ў саборы. Саборнае служэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культ, ‑у, М ‑льце, м.
1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым рэлігійныя абрады. Культ бога Сонца ў язычнікаў. Служыцелі культу.
2. перан.; каго-чаго. Сляпое пакланенне каму, чаму‑н., абагаўленне каго‑, чаго‑н. Культ асобы. Культ «чыстага мастацтва». Культ прыгажосці.
[Лац. cultus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Літургі́я ’галоўнае хрысціянскае набажэнства з прычасцем; абедня’ (ТСБМ), ст.-рус. литургиꙗ, литоргиꙗ < ст.-слав. литоургиꙗ < ст.-грэч. λειτουργία ’грамадская служба, павіннасць, звязаная з грашовымі выдаткамі’, пазней у Новым запавеце ’служба, служэнне наогул’ > ’набажэнства’ (Фасмер, 2, 503; Слаўскі, 4, 307; Вясноў, Бел. лекс., 35; Пацлава, Paleoslovenica, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самаадда́ны
1. самоотве́рженный;
с. чалаве́к — самоотве́рженный челове́к;
~ная пра́ца — самоотве́рженная рабо́та;
2. (чуждый всякого расчёта) беззаве́тный;
~нае служэ́нне наро́ду — беззаве́тное служе́ние наро́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самаадда́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ахвяруе сабой, асабістымі інтарэсамі для дабра і шчасця другіх, для агульнай справы. Самаадданы вучоны. Самаадданы рэвалюцыянер.
2. Поўны самаахвяравання (пра дзеянні, учынкі). Самаадданае служэнне народу. □ Мы любім Каліноўскага за самаадданую барацьбу супроць памешчыкаў і самадзяржаўя. Лушчыцкі. Партызанскую дзейнасць.. [Маеўскі] не ўяўляў без упартай, напружанай, самаадданай працы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаіцы́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у антычнай філасофіі, які патрабаваў свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека пад страсцямі.
2. перан. Стойкасць, мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам. Помнячы пра бацьку і прыносячы яму за ўсё зробленае для беларускай культуры шчырую падзяку, мы, аднак, бяром сабе за прыклад сына — яго [Максіма Багдановіча] любоў да Айчыны, служэнне ёй, яго непахіснасць і нязломны стаіцызм. «Маладосць».
[Ад назвы порціка Stoa ў Афінах, дзе вучыў філосаф Зянон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачка́, ‑і́, ДМ дачцэ́; мн. до́чкі (з ліч. 2, 3, 4 дачкі́), дачо́к і до́чак; ж.
1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Бацькі не маглі нарадавацца: дачка расла бойкая, разумная. Хадкевіч. Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі. Мурашка. Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку. Прыказка.
2. каго-чаго. Высок. Пра жанчыну, якая ўсе сілы аддае на служэнне народу, радзіме. Дачка народа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)