всю́ду нареч. усю́ды, скрозь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повсю́ду нареч. усю́ды, скрозь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повсеме́стно нареч. усю́ды, скрозь; паўсю́дна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрашэ́ціць, -э́чу, -э́ціш, -э́ціць; -э́ць; -э́чаны; зак., каго-што.

Пакрыць скрозь дзіркамі, зрабіць падобным на рэшата.

З. кулямі сцяну.

|| незак. зрашэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правалі́цца, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. Упасці ў якую-н. адтуліну.

П. ў яму.

Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.). Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды). П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ад цяжару.

Столь правалілася.

3. перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).

Спробы праваліліся.

П. на экзамене.

4. перан. Прапасці, знікнуць (разм.).

Куды ты праваліўся на два тыдні?

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уваліцца¹ (у 2 знач.).

Вочы праваліліся.

|| незак. права́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. права́л, -у, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Спрэсскрозь’ (ТСБМ, Сцяшк.; навагр., іўеў., пух., Сл. ПЗБ), ‘цалкам’ (Сержп.), спрэ́су ‘зусім’ (Сержп. Прымхі; стаўб., З нар. сл.; Жд. 3), спро́сьскрозь’ (Сцяшк. Сл.). З з‑праз (гл. з і праз). Шуба (Прыслоўе, 52) адзначае, што слова ўспрымаецца ўжо як невытворнае. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

1. Скрозь пакрыць белай фарбай.

З. плямы на сцяне.

2. Прыправіць страву малаком, смятанай.

З. булён.

|| незак. забе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. забе́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і забе́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрашэ́ціцца, ‑ціцца; зак.

Пакрыцца скрозь дзіркамі. Мех зрашэціўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыз, прыс ’праз, скрозь’ (Яруш.; беш., стол., ЛА, 2). Да праз (гл.); адносна змены націскной фанемы параўн. пры́жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ря́дом нареч. по́руч, по́бач; (о людях — ещё) по́плеч; (около) по́бач, каля́, ля; (совсем близко) недалёка, паблі́зу, блі́зка;

сплошь и ря́дом скрозь, ве́льмі ча́ста, скрозь і ўсю́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)