паско́к, ‑у, м.

Спец. Скачок на месцы.

•••

Скок-паскок гл. скок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыг в знач. сказ., разг. скок;

прыг на ше́ю скок на шы́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гоц межд., разг. гоп; скок, прыг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Разм.

1. Жан. да скакун (у 3, 4 знач.). Глянь на Рыту Наскакуху, Колькі спрыту, Колькі руху: Скок ды скок Цераз шнурок. А. Александровіч.

2. Танец або песня хуткага рытму. А потым прыйшоў баяніст, расцягнуў мяхі ды польку, такую нястрымную скакуху ўдарыў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўскапыта́, прысл.

Абл. Наўскач. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Толькі і бачылі мяне! Колас. Рысак наўскапыта памчаўся па роснай лугавіне. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хоп, выкл. у знач. вык.

Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапіць. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. Выпусціць Косцік жабу на зямлю, а бусел хоп яе чырвонай дзюбай — і праглыне. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчур 1, а́, м.

Невялікая птушка сямейства ўюрковых.

шчур 2, ‑а, м.

У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.

шчур 3, а́, м.

Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыгі́к-трыгі́кскок-скок (на адной назе)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імітатыў, утвораны пры дапамозе гукапераймальнага суфікса ‑ік, параўн. татаргік-татаргік (гл.), з перастаноўкай гукаў тыргікаць ‘кульгаць, ісці накульгваючы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адско́ка ’адлегласць’ (Касп., Нас., Гарэц.). Гл. скок, скочыць. Семантычны пераход незвычайны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парасо́н, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыялам. Сыпаў дождж, і над галовамі людзей раскрываліся чорныя парасоны. Арабей. Каля домікаў стаялі плеценыя крэслы і столікі пад вялікімі каляровымі парасонамі. Шамякін. // Тое, што па форме нагадвае такое прыстасаванне. Спускаліся ў паветры белыя парасоны парашутаў. Лынькоў. Над дзюнамі над соннымі сасонкі — парасонамі. Вялюгін. Сінее ў далечы загон, Рака між вольх пятляе, Нябёс блакітны парасон Вісіць шатром над краем. Матэвушаў.

2. Стрэшка над чым‑н.

3. Спец. Суквецце з некалькіх кветак на кветаножках, якія разыходзяцца прамянямі ад верхавіны сцябла. З першай кветкі На другую, Праляцеўшы трохі, — скок! Парасон яе прыгнула, Запусціла хабаток [пчолка]. Калачынскі.

[Фр. parasol.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)