паўсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Усыпаць усё, многае.

П. бульбу ў склеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўко́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Укаціць усё, многае.

П. бочкі ў склеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лядо́ўня, -і, мн. -і, -о́вень і -яў, ж.

Склеп з лёдам для захоўвання прадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зла́зіць², зла́жу, зла́зіш, зла́зіць; зак.

Пабыць дзе-н., узлезшы або спусціўшыся куды-н.

З. на гарышча.

З. у склеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скляпо́к, ‑пка, м.

Памянш. да склеп (у 1 знач.); невялікі склеп. [Дзед Лукаш] набраў у сваім скляпку добры кош бульбы, буракоў .. ды падаўся на рынак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усыпа́льница ж. магі́льны склеп, пахава́льня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вінасхо́вішча, ‑а, н.

Падвал, склеп, дзе захоўваецца віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

Нагнуцца, нахіліцца, трохі сагнуцца.

Галіны прыгнуліся да зямлі.

П., уваходзячы ў склеп.

|| незак. прыгіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёх, -у, мн. -і, м. і лёха, -і, ДМ лёсе, мн. -і, -аў, ж. (разм.).

1. Падземны ход.

Глыбокая л.

2. Склеп, падзямелле.

Пад палацам знайшлі каменную лёху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скле́павы

1. погребно́й; подва́льный;

2. скле́пный;

1, 2 см. склеп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)