вы́рыс, ‑а, м.
Абрыс, контур. Новае будоўлі вырыс Яго за небакрай вядзе ізноў. Гаўрусёў. Вырысы скал-малахітаў Пакрыты маўклівай тайгой. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адго́р’е, ‑я, н.
Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга. Адгор’і Карпат. □ Выступы скал свяціліся на сонцы, адгор’і танулі ў густым непраглядным змроку ценяў. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скала́, ‑ы; мн. скалы, скал; ж.
Каменная глыба, гара з крутымі схіламі, вострымі выступамі. Па моры плывуць караблі, Плывуць паміж рыфаў і скал... Купала. Непрыступнаю сцяной Карпацкія ўзняліся скалы. Танк. Узбярэжжа акіяна, на якім узнік горад — гэта магутная велізарная скала. Новікаў. // перан. Пра сілу, стойкасць, згуртаванасць. Рэспублікі нашы — скала, А сілу ім дружба дала — З’яднанасць савецкіх народаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валу́н ’вялікі камень’ (БРС), валуны ’асобныя кавалкі скал’ (Інстр. I). Рус. валун, укр. валун, чэш. valoun (з рус.; Махэк₂, 676), славац. valún. Да валіць (Фасмер, 1, 270; Шанскі, 1, В, 13).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
са́кля, ‑і, ж.
Жыллё каўказскіх горцаў. Стаю адзін, Дзе саклі пад гарою У зоры ткуць З зыбучае імглы, Дзе над абрывамі Высока нада мною Між скал віюцца Горныя арлы. Трус.
[Груз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.
В. хвастом.
2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.
Дарога віляла паміж скал.
3. перан. Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (разм.).
Трэба гаварыць праўду, а не в.
|| аднакр. вільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).
|| наз. віля́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рубі́н, ‑у, м.
Каштоўны камень чырвонага колеру. Дзе шуміць пад ветрамі Урал на вяршынях кастрамі рабін, нібы долю сваю, каля скал рудакопы шукалі рубін. Вялюгін. Толькі рубін блішчыць на пярсцёнку ранейшым бляскам. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
база́льтавы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з базальту. У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход. Хведаровіч. // Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі заіскрыліся рознакаляровымі агеньчыкамі. Шыцік. // Зроблены з базальту. Базальтавы брук. Базальтавая лава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалі́сты, ‑ая, ‑ае.
З мноствам скал; падобны на скалы. Горы цягнуліся далёка-далёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя. Шыцік. На скалістых выступах стракацелі рознакаляровыя хусткі, кашулі, плацці. Савіцкі. // Трывалы, як скала. Золата ў нетрах залегла скалістых. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каменяло́мнік ’расліна Saxifraga’ (ТСБМ; маг., Кіс.; Дэмб. 1; б.-каш., Мат. Гом.), лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы saxifragus ’той, хто разбівае каменне’. Расліна называлася так, бо выкарыстоўвалася старажытнымі грэкамі (Макак, Jména, 97–98) пры лячэнні ўнутраных органаў ад утварэння камянёў або паводле таго, што калі расла з каменя, расколвала яго. Аналагічна стол. каменны цвіток ’бурачок камяністы’ ∼лац. saxātilis ’той, хто жыве сярод скал’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)