расліны, прыстасаваныя да халодных і фізіялагічна сухіх месцапражыванняў. Разам з псіхрафітамі (расліны халодных і вільготных месцапражыванняў) утвараюць аснову расліннага покрыва тундраў, альпійскіх лугоў, асыпкаў і скал у высакагор’ях. Напр., падушкападобныя расліны высакагорных пустынь Паміра, Цянь-Шаня, Тыбета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
М’ЕЙ, Мергуі,
астравы ў Андаманскім м., паблізу берагоў М’янмы, каля зах. ўзбярэжжа п-ва Малака. Больш за 800 астравоў і гранітных скал агульнай пл. каля 3,5 тыс.км². Выш. да 767 м. Узгоркі і нізкагор’і, укрытыя густымі трапічнымі лясамі, уздоўж узбярэжжаў — мангравыя лясы. Рыбалоўства. Здабыча жэмчугу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАКАГО́РНЫ ТЫП РЭЛЬЕ́ФУ, высакагор’е. Характарызуецца глыбокай расчлянёнасцю (ад некалькіх соцень да 2000 і больш метраў), стромкімі схіламі, мноствам скал і асыпкаў, вышчарбленымі грабянямі, наяўнасцю ледавіковых формаў рэльефу, праяўленнямі актыўнага фізічнага і марознага выветрывання. Уласцівы маладым горным краінам, якія ўздымаюцца вышэй за снегавую лінію (Альпы, Гімалаі і інш.). Гл. таксама Альпійскі рэльеф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАФІ́ТЫ [ад літа... + ...фіт(ы)],
петрафіты, расліны, якія растуць на камянях, скалах ці ў іх расколінах. Першасныя агенты разбурэння скал. Напачатку на камянях пасяляюцца бактэрыі і водарасці, потым лішайнікі і імхі, на якіх вырастаюць вышэйшыя расліны — аўсяніца, званочкі, папараці, з дрэвавых парод — хвоя, ядловец і інш. Каранёвая сістэма Л. паглыбляецца і пашырае расколіны горных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМУ́ЗСКІ ПРАЛІ́Ў, Хармузскі праліў,
паміж Аравійскім п-вам і мацерыковай часткай Азіі. Злучае Персідскі і Аманскі залівы. Даўж. 150 км, найменшая шыр. 55,6 км. Глыб. ад 71 м да 219 м, на фарватэры 27,5 м. Шмат невял. скал і астравоў (Кешм, Армуз, Ларак і інш.). Транспартная магістраль па перавозе нафты. Порт — Бэндэр-Абас (Іран).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́Р ПУСТЫ́ННЫ,
карычнева-буры бліскучы налёт (або скарынка таўшч. 0,5—5 см) на паверхні горных парод (скал, абломкаў, галькі і інш.) у пустынях. Утвараецца ў выніку адкладаў вокісных спалучэнняў марганцу і жалеза з дамешкам гліназёму і крэменязёму ва ўмовах рэзкай змены т-ры горных парод з пераменным увільгатненнем. Ахоўвае пароды ад хуткага выветрывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГУ́СТЫ (Palinurus),
род беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. 5 відаў. Пашыраны на шэльфе трапічных і субтрапічных мораў. Жывуць на камяністым дне, у расколінах скал.
Даўж. да 75 см, маса да 13 кг і больш. Цела і тоўстыя антэны маюць моцныя шыпы. Начныя жывёлы. Кормяцца жывёльным кормам, пераважна малюскамі. Развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНЦЭ́СЫ ЕЛІЗАВЕ́ТЫ ЗЯМЛЯ́ (Princess Elizabeth Land),
частка тэр.Усх. Антарктыды, паміж 73° і 88° у. д., якая абмываецца морамі Садружнасці і Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000—1500 м, на ўзбярэжжы — участкі скал, свабодныя ад лёду (аазіс Вестфаль). Адкрыта брыт.-аўстр.-новазел. экспедыцыяй Д.Моўсана ў 1931 і названа імем англ. прынцэсы (цяпер каралева Вялікабрытаніі Лізавета II).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МАЎ МОСТ,
ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы — Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯНУ́ШКА [Symphodus (Crenilabrus) tinca],
рыба сям. губанавых атр. акунепадобных. Пашырана ў морах паўд. і зах. ўзбярэжжаў Еўропы. Жыве ў прыбярэжнай зоне, сярод скал і водарасцей.
Зелянушка: 1 — самец; 2 — самка.
Даўж. цела 10—15 см (зрэдку да 30 см), маса да 290 г. Афарбоўка яркая, асн. колер зялёны або зеленаваты (адсюль назва). На целе і плаўніках шматлікія чырв. і блакітныя з розным адценнем плямы і палосы. Зрэдку самцы будуюць гнёзды. Корміцца двухстворкавымі малюскамі і дробнымі ракападобнымі. Аб’ект аматарскага лову.