спецсеміна́р м. (спецыя́льны семіна́р) спецсемина́р (специа́льный семина́р)
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
дыяма́т, ‑а, М ‑маце, м.
Разм. Дыялектычны матэрыялізм. Мікалай Дзямянавіч Коласаў пачынаў семінар па дыямату. Карпюк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
калёквіум, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў; род экзамену.
Правесці к.
2. Навуковы сход, семінар з абмеркаваннем дакладаў на пэўную тэму.
К. вірусолагаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
семина́р-совеща́ние семіна́р-нара́да, род. семіна́ра-нара́ды м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
шко́ла-семина́р шко́ла-семіна́р, род. шко́лы-семіна́ра ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
двухдзённы, ‑ая, ‑ае.
Працягласцю ў два дні. Двухдзённы семінар. Двухдзённая адсутнасць. // Разлічаны, дастатковы на два дні. Двухдзённы запас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
семіна́рскі I (прил. к семіна́р) семина́рский
семіна́рскі II (прил. к семіна́рыя) семина́рский
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
улюбёны, ‑ая, ‑ае.
1. Закаханы ў каго‑н. Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу. Карпаў. // у знач. наз. улюбёны, ‑ага, м.; улюбёная, ‑ай, ж. Той (тая), хто закаханы ў каго‑н. [Патуцька:] — А гэты... улюбёны твой што — таксама на семінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? Ракітны. // Ачараваны, захоплены кім‑, чым‑н. Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў.. [Корзуна], як у добрага казачніка. Кірэйчык. [Сакратар:] — Вёсцы трэба не проста людзі, а здольныя людзі, здольныя арганізатары, людзі, улюбёныя ў зямлю. Гаўрылкін.
2. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым‑н. іншым; аблюбаваны. Улюбёная страва. □ Простыя людзі, радавыя працаўнікі сталі ўлюбёнымі героямі паэзіі Броўкі. «Полымя». Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. Сіпакоў. Маральная і філасофская алегорыя была ў Я. Коласа адным з улюбёных сродкаў мастацкага абагульнення жыццёвых назіранняў. Казека.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)