Сурчо́к ’свісток’ (Бяльк.). Гукапераймальнага паходжання ад незафіксаванага *сурчаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сві́шчык ‘свісток’ (Гарэц., Касп.). Укр. сви́щик ‘тс’. Ад свистаць (гл.) з суф. ‑jь і ‑ік.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ва́бік, ‑а, м.
Дудачка або свісток, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Я пускаю чучала качкі ў трыснёг і раз-пораз пакрэкваю ў вабік. Хомчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ *По́свістал 1, бяроз. посвыстол, посвыстол, брэсц. посвыстэя ’свісток’, ’распуснік’ (Сл. Брэс., Шатал.), пасвісцёл ’дудка, жалейка’ (Арх. Бяльк.), пасвісцёлка ’тс’, ’свісток’ (Сцяшк. Сл.), пасві‑ ступака ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўная назва прылады ці выканаўцы дзеяння, утвораная пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. ‑л‑ ад свістаць (гл.). Мадэль, якая часта сустракаецца ў антрапонімах — мянушках і прозвішчах, параўн. рус. посмотрил ’той, хто падгледзеў’, постреліш ’той, хто стрэліў’ (Анамасцікон, 59), польск. Pomagiel — прозвішча ад мянушкі са значэннем ’памагаты, памочнік’, чэш. Pospisil. Значэнне ’распуснік’ аналагічнае польск. fujara / fujarka ’дудачка, жалейка’ і ten fujara ’расцяпа, недарэка’.
◎ *По́свістал 2, пбсвістол ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (ТС), назва матываваная формай сцябла, што нагадвае дудку ці свісток. Да пасвісталі (гл.), свісцег^ь.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сіло́к, ‑лка, м.
Тое, што і сіло. З сухое лапушыны Зрабіў свісток такі, Што голасам птушыным Іх [чачотак] вабіць на сілкі. Хведаровіч. Праз дзве-тры хвіліны гіпнатызёр быў упэўнены, што дзед заблытаўся ўжо ў яго сілок. Пальчэўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Свісцёлка ‘духавы народны музычны інструмент’, ‘свістулька’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк.), сюды ж свісце́лка, свісце́лік, свісту́шка, свісто́лік ‘свісток’ (ТС). Да свістаць (гл.). Аналагічна ўкр. свисті́лка, рус. свисте́лка, польск. świszczałka ‘свістулька’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Прысачыць, падпільнаваць каго‑, што‑н. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан. У той жа дзень увечары Круміньскі прыцікаваў хлапчука і сарваў свісток з яго шыі. Галавач.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ва́біла ’свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (КЭС, Інстр. II). Рус. вабило, в.-луж. wabidło ’вабік’, н.-луж. wabidło ’тс’, славац. vábidło ’прынада’, балг. ваби́ло ’сродак для вабення’, серб.-харв. ва́било. Прасл. утварэнне ад *vabiti.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
гукаперайма́нне, ‑я, н.
Перадача голасам або тэхнічнымі сродкамі якога‑н. прыроднага або механічнага гучання, напрыклад: ку-ку, мяў-мяў. // Слова, утворанае шляхам пераймання прыроднага гучання абазначанага ім прадмета. Сустракаюцца словы, утвораныя спосабам гукапераймання (гукавая метафара), напрыклад: гудок, свісток, .. стукат, грукат, тупат, гром і да т. п. Юргелевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
верашча́ць, ‑шчу́, ‑шчы́ш, ‑шчы́ць; незак.
Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць; трашчаць, стракатаць. — Як то можа быць! — верашчаў ён [прамоўца] пісклявым, але рэзкім, чутным голасам. Гарэцкі. На фурманках парасяты ў мяшках верашчаць, кудах[чуць] куры ў кошыках. Галавач. Недзе паблізу лязгалі буферы, пасвістваў манеўравы паравоз-кукушка, верашчаў свісток счэпшчыка. Карпаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)