пратапо́п, ‑а, м.

Уст. Свяшчэннік (іерэй) вышэйшага чыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спавяда́льнік, ‑а, м.

Свяшчэннік, які прымае споведзь, спавядае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кано́нік, ‑а, м.

Саборны свяшчэннік у каталіцкай і англіканскай цэрквах.

[Лац. canonicus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяще́нник свяшчэ́ннік, -ка м., поп, род. папа́ м., свята́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духо́ўнік, ‑а, м.

Свяшчэннік, які пастаянна прымае ў каго‑н. споведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кюрэ́, нескл., м.

Каталіцкі прыходскі свяшчэннік у Францыі, Бельгіі і некаторых іншых краінах.

[Фр. curé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настая́цель, ‑я, м.

1. Кіраўнік мужчынскага манастыра; ігумен.

2. Старшы свяшчэннік у праваслаўнай царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́тэр, ‑а, м.

Каталіцкі манах у сане свяшчэнніка або дыякана, а таксама каталіцкі свяшчэннік наогул.

[Ад лац. pater — бацька.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэсвітэрыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэсвітэрыянства, прэсвітэрыян, належыць, уласцівы ім. Прэсвітэрыянскі свяшчэннік. Прэсвітэрыянская царква.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кліба́н ’прыходскі каталіцкі свяшчэннік’ (Нас.). Гл. клебанія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)