блішча́сты, -ая, -ае.

Які мае гладкую, бліскучую паверхню, адбівае прамяні святла.

Блішчастыя гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развідне́ць, -е́е; безас., зак.

Пра світанне, наступленне дзённага святла.

Развіднела ўжо.

|| незак. развідня́ць, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засвяці́ць², -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -ве́чаны; зак.

Сапсаваць (святлоадчувальную плёнку), не засцярогшы ад дзеяння святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпускуля́рны корпускуля́рный;

~ная тэо́рыя святла́ — корпускуля́рная тео́рия све́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́цемак, -мку, мн. -мкі, -мак і -мкаў, м.

Цемната, адсутнасць святла, асвятлення.

Працавалі да поцемкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бліц, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапушча́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які прапускае праз сябе што-н.

П. для святла.

|| наз. прапушча́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́зер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Аптычны квантавы генератар для атрымання вузкага інтэнсіўнага, вельмі моцнага пучка святла.

Імпульсны л.

2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара.

Зварка лазерам.

Лячэнне лазерам.

|| прым. ла́зерны, -ая, -ае.

Лазерная ўстаноўка.

Л. прамень.

Лазерная хірургія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыжму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Прыжмурыць вока або вочы.

П. ад яркага святла.

|| незак. прыжму́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

Пра наяўнасць вялікай колькасці святла дзе-н.

Такая в., хоць іголкі збірай.