цэнтро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для цэнтроўкі. Цэнтровачны свердзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́нтравы, -ая, -ае.

1. гл. цэнтр.

2. Які знаходзіцца ў цэнтры.

Цэнтравая лінія.

Ц. ігрок.

Ц. (наз.) баскетбольнай каманды.

3. Забяспечаны якім-н. цэнтральным прыстасаваннем.

Ц. свердзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свярдзёлак, ‑лка, м.

Невялікі свердзел. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́бель, ‑бля, м.

Свердзел, пры дапамозе якога робяць свідравіны. Сёе-тое бачыў Васіль і раней і .. назіраў, як стэльмахі на будаўніцтве ў Мінску пракручвалі вялізным тэблем тоўстыя бярвенні. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

центрово́й в разн. знач. цэ́нтравы;

центровы́е игроки́ цэ́нтравыя гульцы́;

центрово́е сверло́ цэ́нтравы све́рдзел.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́лаваратсвердзел’ (Мат. Гом.). Гл. калаворат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́дарсвердзел’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), сві́дэр (Сл. ПЗБ), свідрава́ць (Сл. ПЗБ, Стан.). Запазычанне з польск. świder ‘тс’ < svьrdlo (гл. свердзел). Ст.-бел. свидеръ ‘свярдзёлак’ таксама з ст.-польск. świder (Булыка, Лекс. запазыч., 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табэ́лек ’свярдзёлак’ (Сцяшк.), табэ́ляк ’невялікі свердзел’ (Скарбы). Памяншальнае ад тэбель, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́мбель ‘тоўсты свердзел’ (У. Калеснік). Гл. тэбель; відавочна, з другаснай назалізацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́нтравы в разн. знач. центрово́й;

ц. пункт — центрова́я то́чка;

~выя ігракі́ — центровы́е игроки́;

ц. све́рдзел — центрово́е сверло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)