свая́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да сваяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́дзіч, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Член роду¹ (у 1 знач.).

2. Сваяк, чалавек, блізкі па паходжанні (разм.).

|| ж. ро́дзічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́паўзак, ‑зка, м.

Вялікі чарвяк, адзін з відаў дажджавога чарвяка. Выпаўзак — гэта чарвяк-гігант, блізкі сваяк дажджавому. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свая́лаксваяк’ (валож., Сл. ПЗБ). Да *сваялы, што ад сваяк па тыпу прыметнікаў на ‑л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суро́дзіч, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сваяк, родзіч.

2. Чалавек, блізкі з кім-н. па паходжанні, нацыянальнай прыналежнасці, месцы нараджэння.

3. перан. Жывёліна або расліна, што належаць да аднаго роду.

Кошка і яе дзікія суродзічы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужані́ца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ніц.

1. Чужы, нетутэйшы чалавек; іншаземны захопнік.

2. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы ў якім-н. асяроддзі.

3. Не родны, не сваяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́дич

1. (член рода) ист. ро́дзіч, -ча м.;

2. (родственник) прост. свая́к, -ка́ м., ро́дзіч, -ча м., радня́, -ні́ ж.;

он мне ро́дич ён мне свая́ко́дзіч, радня́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паважа́ты ’выконваючы пасаду фурмана ў вясельным поездзе’ сваяк нявесты’ (Нас.). Гл. важа́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нія́кі, -ая, -ае, займ. адмоўны.

1. У адмоўных сказах: ніводны, які б ні быў.

Ніякія довады не памаглі.

2. у спалучэнні з часціцай «не». Зусім не (разм.).

Н. я не сваяк табе.

Без нічога ніякага (разм.) — без дай прычыны; раптоўна.

Не вытрымліваць ніякай крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чужы, прышлы чалавек, чужынец.

2. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы ў якім-н. асяроддзі.

Ён ч. сярод іх.

3. Не родны чалавек, не сваяк.

|| ж. чужа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. чужа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)