знасі́цца, знашуся, зносішся, зносіцца; зак.

1. Стаць непрыгодным ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). Сукенкі святочныя Ад дажджоў парадзелі, У дарогах знасіліся, Палінялі ад сонца. Панчанка.

2. Спец. Сапсавацца, стаць непрыгодным ад доўгай работы (пра машыны, механізмы і пад.). — Знасіліся поршні, укладышы падшыпнікаў, прыйшлося ўсё гэта замяніць. Краўчанка.

3. перан. Разм. Дачасна састарыцца, аслабець. Змітрок падняў вочы. — Няўжо праўда, доктар, што я ўжо знасіўся? Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састарэць, састарыцца; агрыбець (абл.); ссівець, пасівець (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пераста́рак ’састарэлы’, ’старая дзеўка’, ’хлопец, які доўга ходзіць у халасцяках’, пераста́рка ’старая дзеўка’, перэста́рыцца ’не выйсці замуж у пару’ (Шат., Нар. Гом., ТС, ТСБМ), укр. пере́ста́рок, пере́ста́рка, рус. переста́рок, переста́рка ’стары халасцяк, старая дзеўка’, ’жывёла, якая з-за старасці не можа даваць прыплод’. Усходнеславянскае. Утворана ад дзеяслова пераста́рыцца, што ўзыходзіць да прасл. *per‑stariti (), параўн. яшчэ ст.-слав. прѣстарѣтисастарыцца’, серб.-харв. прѐстарети, в.-луж. přestarić, н.-луж. pśestarkaś, польск. przestarzeć (się), славац. prestarnúť ’тс’. У зах. і паўд.-слав. мовах лексеме перастарак адпавядаюць спалучэнні з прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі (przestarzały, pśestarjety, přestárlý, prestarnutý, prestár, пре̏стар). Гл. старэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахля́ць ’аслабець і апусціць рукі, апусціцца, здацца’ (Янк. II), ’аслабець; заняпасці’ (Ян.), охляб ’заняпаў, аслабеў’ (Бесар.), параўн. «стаў худы і больш ахлялы» (КТС), схліялы ’кволы, слабы; стары’, схліяць ’аслабець, састарыцца’ (Яўс.), укр. охлясти і охлянути ’схуднець, аслабець, страціць сілы’; апошняе разам з ц.-слав. (рус.) охлѧдание ’абыякавасць’, ахлѧнѧти ’аслабець’ з *xlęd‑nǫ‑ti ’страціць сілы’, параўн. хлянуты ’страціць сілы, схуднець’ (Клім.), што звязана чаргаваннем галосных кораня з *xlǫditi ’пазбаўляць сілы’, параўн. чэш. chlouditi ’тс’, гл. Бернекер, 388 і наст.; Скок, 1, 672; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94, насуперак Фасмеру, 4, 246. Для некаторых форм і значэнняў магчымы ўплыў утварэнняў з *xlęb‑, параўн. хляблы ’худы, слабы’ (Нік. Очерки), укр. охляб(ну)ти ’аслабнуць’ (пра сувязь частак у чым-небудзь) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)