назюзю́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. груб. Напіцца п’яным. — А каб табе ўжо язык адсох, — стала сароміць.. [кладаўшчыка] калгасніца. — Пляце, як п’яны. — А ты ўгадала. Ён жа, як бервяном, языком варочае, — засмяяліся ў канторы. — З самага ранку назюзюкаўся. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посрамля́ть несов.

1. саро́міць, сарамаці́ць; (позорить) га́ньбіць, ганьбава́ць; нясла́віць, знеслаўля́ць;

2. (обличать) выкрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарамаціць, сароміць, сараміць, сарамяжыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

смуща́ть несов.

1. (вызывать чувство стеснения) саро́міць; (приводить в замешательство) бянтэ́жыць;

2. (волновать) хвалява́ць;

3. (бунтовать, возбуждать) уст. бунтава́ць, хвалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сты́д ‘сорам, ганьба’ (Нас., Ласт., Гарэц., Варл.; брасл., мядз., маст., Сл. ПЗБ; Бяльк., ТС, ЛА, 3), сюды ж стыдо́тте ‘тс’ (Сл. Брэс.), стыдо́цыя ‘тс’ (брэсц, З нар. сл.), стыдзі́цца ‘саромецца’ (Бяльк., ТС; шальч., ганц, Сл. ПЗБ), стыда́цца ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Сцяшк., Др.-Падб., Жд. 2), стыдзі́цьсароміць’ (в.-дзв., шальч., Сл. ПЗБ, Др.-Падб.), сты́дна ‘сорамна’ (Бяльк., ТС), сты́дна, стынна ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сты́дны ‘бессаромны’ (Ян.), стыду́лька ‘сараматніца’ (там жа). Параўн. укр. стид, рус. стыд, польск. wstyd, чэш. styděti se ‘стыдзіцца’, славац. stydieť sa ‘тс’, серб.-харв. сти̑д ‘стыд’, ст.-слав. стыдъкъ ‘агідны’. Прасл. *stydъ. Звязана чаргаваннем галосных з *studъ (гл. студзіць) з шырокай семантыкай ад ‘холад’ да ‘непрыемнасць, ганьба, страх, сорам, агіднасць’ (Ларын, История, 65; Бязлай, 3, 338). Махэк₂ (590) *stydъ лічыць больш познім аддзеяслоўным дэрыватам ад прасл. *(о) stydati ‘стыдзіцца’; паводле Борыся (713), *stydъ < styděti ‘стыдзіць’, а *studъ і *stydъ адлюстроўваюць праславянскую альтэрнацыю u:y:ъ (Борысь, Etymologie, 385).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)