Сярдзе́чнік, сардэ́чнік, сярдзе́шнік — назвы розных лекавых раслін: Leonurus cardiaca L. (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, Кіс.), Diantus deltoides L. (Ласт., Кіс.), Parnassia palustris L., Veronica chamaedrus L., Vaccinum vitisidaea L., Sempervivum soboliferum Sims. (Кіс.), сердзе́чнік ’Eryngium planum L.’ (ТС). Да серца, сэрца (гл.), этымалогію гл. сардэ́чнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мужскі́ падарожнік ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (лельч., Нар. лекс.). З рус. мужской ’мужчынскі’. Параўн. мужчы́нскі сардэчнік ’буйміна лугавая, Cardamine pratensis L.’ (Бейл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́катнік ’гарліца’ (Мат. Гом.). Утворана суфіксам ‑ік ад прыметніка *ікатны, як іншыя назвы зёлак паводле іх прызначэння: сардэчнік, нырачнік (Сцяцко, Афікс. наз., 106). Па народнаму павер’ю, гэта расліна лечыць іканне; параўн. рус. арханг. ико́тник ’трава, якой лечацца ад нервовага істэрычнага захворвання — ікаўкі’, укр. икавка ’расліна Berteroa incana’ (Грынч.). Семантычная мадэль «назва расліны па хваробе, якую яна лечыць» сустракаецца даволі часта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)