лё́гачна-сардэ́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лё́гачна-сардэ́чны лё́гачна-сардэ́чная лё́гачна-сардэ́чнае лё́гачна-сардэ́чныя
Р. лё́гачна-сардэ́чнага лё́гачна-сардэ́чнай
лё́гачна-сардэ́чнае
лё́гачна-сардэ́чнага лё́гачна-сардэ́чных
Д. лё́гачна-сардэ́чнаму лё́гачна-сардэ́чнай лё́гачна-сардэ́чнаму лё́гачна-сардэ́чным
В. лё́гачна-сардэ́чны (неадуш.)
лё́гачна-сардэ́чнага (адуш.)
лё́гачна-сардэ́чную лё́гачна-сардэ́чнае лё́гачна-сардэ́чныя (неадуш.)
лё́гачна-сардэ́чных (адуш.)
Т. лё́гачна-сардэ́чным лё́гачна-сардэ́чнай
лё́гачна-сардэ́чнаю
лё́гачна-сардэ́чным лё́гачна-сардэ́чнымі
М. лё́гачна-сардэ́чным лё́гачна-сардэ́чнай лё́гачна-сардэ́чным лё́гачна-сардэ́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сардэ́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сэрца ​1 (у 1 знач.). Сардэчная мышца. Сардэчная дзейнасць. // Звязаны з хваробамі сэрца (у 1 знач.). Сардэчная недастатковасць. □ [Ксёндз:] — У мяне быў сардэчны прыпадак... Чарнышэвіч. У гэты ж дзень у Лукер’і Назараўны здарыўся сардэчны прыступ, і яе забралі ў бальніцу. Марціновіч. // Прызначаны для лячэння хвароб сэрца (у 1 знач.). Сардэчныя сродкі.

2. Які мае адносіны да сэрца ​1 (у 2 знач.); звязаны з пачуццямі, настроем, перажываннямі чалавека. Стройная бландынка, забіўшыся ў куток, з сардэчныя болем і смуткам думала аб тым, як коратка і няпэўна шчасце на свеце. Колас. З узрушаным сардэчным трапятаннем Яго [салаўя] ўсе слухалі наўкол. Корбан. // Звязаны з сяброўскімі адносінамі, агульнымі інтарэсамі двух або некалькіх чалавек; блізкі. Сардэчныя адносіны. Сардэчная прывязанасць. □ Сардэчным другам ён [Аляксейчык] мне быў. Бялевіч.

3. Спагадлівы, добры, чулы (пра чалавека, яго характар). Казалі: — От быў чалавек — душа, Сардэчны і прынцыповы... Прануза. [Навум:] — Мае родныя — прыемныя людзі, сардэчныя. Яны любяць цябе. Мікуліч. Такі ўжо характар у хлопца — сардэчны і просты. Брыль. // Поўны спагадлівасць добразычлівасці, дабраты. Сардэчная сустрэча. □ З кійком старая да яе [жанчыны] кульгае, сардэчным словам і яе вітае. Дубоўка.

4. Які ідзе ад сэрца, шчыры. Сардэчная падзяка. □ Маладзечна, Маладзечна, Мой паклон табе сардэчны. Русак. Аднаму хацелася выказаць .. [Дзюмону] сардэчнае спачуванне, другому — даць параду. Шамякін. // Які кранае за сэрца, поўны шчырага пачуцця. Твой голас сардэчны а мілы, як струны Пявучае ліры, спакойны, задумны. Купала. Ведала [Надзя] таксама, калі заспяваць ім, лясным салдатам, сардэчную песню. Васілевіч.

5. Звязаны з каханнем; любоўны. Сардэчная драма. Сардэчныя справы. □ Нэлі пашкадавала ўжо, што па восені адкрыла Вользе свае сардэчныя тайны. Савіцкі. Мы стаялі [ўдваіх], і тугая каса Ненарокам кранула мой твар, І тады я адважыўся і расказаў Пра сардэчны, як кажуць, пажар. Панчанка.

6. Каханы, любы. [Крочак:] — Дык гэта ваш сардэчны друг?.. Прашу даць тлумачэнне: Што значыць ваша засмучэнні? Каго ж кахаеце з нас двух? Колас.

7. у знач. наз. сардэ́чны, ‑ага, м.; сардэ́чная, ‑ай, ж. Родны, мілы (пры ўпамінанні пра каго‑н. з адценнем ласкі, жалю, спачування). — Жаць трэба, жаць, сардэчныя, Жаць грамадой адзінаю. Куляшоў.

•••

Сардэчная сарочка гл. сарочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.

Пытальная і.

Апавядальная і.

2. Харакгар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.

Сардэчная і.

Аратарскія інтанацыі.

3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.

Фальшывая і.

|| прым. інтанацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́мка ж., в разн. знач. су́мка;

да́мская с. — да́мская су́мка;

палява́я с.воен. полева́я су́мка;

сардэ́чная с.анат. серде́чная су́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаго́т, ‑а, М ‑гоце, м.

Драўляны духавы музычны інструмент тэнарова-басовага дыяпазону з канічным каналам і падвойнай трысцінкай. Здавалася, што ў старэнькім, неважнецкім на выгляд баяне схаваны цэлы аркестр, бо ў вагоне гучалі то разважлівы фагот, то далікатная флейта, а то сардэчная скрыпка. Васілёнак.

[Іт. fagotto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з суразмоўцаў.

Г. ў іх не ладзілася.

Пра што ідзе г.?

2. Чуткі, пагалоска.

Пайшла нядобрая г. па вёсцы.

3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага дыялекту.

Чэрвеньская г.

Гаворкі Маладзечаншчыны.

4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.

Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смерць, -і, мн. -і, смярце́й, ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці арганізма.

Раптоўная с.

Быць пры смерці (паміраць).

2. у знач. вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.

Творчая няўдача для яго — с.

Біялагічная смерць — поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Да смерці (разм.) — вельмі моцна.

Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Выраб са скуры, тканіны і пад., прызначаны для нашэння чаго-н.; торба.

Прадуктовая с.

С. для гародніны.

2. У некаторых жывёл: поласць, складка скуры на жываце мацеры, дзе даношваецца і развіваецца дзіцяня.

С. кенгуру.

3. У анатоміі: орган, які мае выгляд полага мяшэчка са злучальнай тканкі (спец.).

Сардэчная с.

|| памянш. су́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. су́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недоста́точность

1. недастатко́васць, -ці ж.;

за недоста́точностью з-за недастатко́васці;

серде́чная недоста́точность мед. сардэ́чная недастатко́васць;

2. уст. незамо́жнасць, -ці ж., недаста́тнасць, -ці ж.; см. недоста́точный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́ба, ‑ы; Р мн. жаб; ж.

1. Бясхвостая чатырохногая земнаводная жывёліна з бародаўчатай слізкай скурай бурага колеру, якая водзіцца ў цёмных сырых месцах; рапуха. У адным месцы рука яго патрапіла на штосьці халоднае і агіднае... гэта была жаба-рапуха. Сачанка.

2. Разм. Тое, што і лягушка. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна кракталі жабы. Колас. // Пагардлівае або дакорлівае абзыванне дзяцей. — Жаба ты малая, — з прыкрасцю замармытаў Сцепуржынскі. Чорны.

•••

Грудная жаба (уст.) — сардэчная хвароба, якая суправаджаецца моцным болем у грудзях; стэнакардыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)