стыди́ть несов. сарамаці́ць, саро́міць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устыжа́ть несов. саро́міць, сарамаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

конфу́зить несов. канфу́зіць, саро́міць, сарамаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́вестить несов., разг., уст. сарамаці́ць, угаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усо́вещивать несов. крана́ць сумле́нне (каго); (стыдить) саро́міць, сарамаці́ць; (уговаривать) угаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сарамата́ ’патаемныя часткі цела’ (Сл. ПЗБ), соромота́ ’палавыя органы’ (ТС), сарама́ценне ’тс’ (Байк. і Некр.), сарама́та ’сорам, ганьба’, сарама́ціць ’дакараць, выклікаючы пачуццё сораму’, ’ганьбіць, няславіць’ (КЭС). Да сорам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

посрамля́ть несов.

1. саро́міць, сарамаці́ць; (позорить) га́ньбіць, ганьбава́ць; нясла́віць, знеслаўля́ць;

2. (обличать) выкрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Выказваць, адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца. [Арлоўскі:] — Не даваць ніякага спуску парушальнікам! Цягнуць іх на сход, на суд грамадскі! І сарамаціць так, каб парушальнік брыдзіўся самога сябе за свой учынак! Паслядовіч.

2. Тое, што і брудзіцца.

3. Зал. да брыдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страм ‘сорам’ (Бяльк., Жд. 2, Мат. Маг., Шатал., Юрч.; віц., маг., брэсц., гом., ЛА, 3), сюды ж страмі́цьсарамаціць’ (Ян., Нар. Гом., ТС), ‘знеслаўляць’ (Бяльк.; брасл., Сл. ПЗБ), страмі́цца ‘саромецца’ (ТС, Бяльк.; ашм., швянч., лаг., Сл. ПЗБ), ‘сарамаціцца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), стра́мно ‘сорамна’ (ТС), страмны́ ‘бессаромны’ (Мат. Гом.), страмні́к ‘бессаромнік’ (Ян.), страмці́ць экспр. ‘гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ), страмо́цыя ‘сорам’ (драг., Нар. словатв.). Параўн. укр. страм ‘сорам’, рус. дыял. страм. У беларускай, відаць, з царкоўнаславянскай, параўн. ц.-слав., ст.-слав. срамъ з устаўкай ‑т‑, што магло адбыцца яшчэ ў царкоўнаславянскай, паколькі гэтая з’ява (стр < ср) мае ўніверсальны характар у гаворках ваколіц Салуні (параўн. Младэнаў, БЕ, 27, 6, 471–473). Гл. таксама срам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́ць¹, калю́, ко́леш, ко́ле; калі́; незак.

1. каго-што. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.

К. іголкай.

Цэлы дзень калола (безас.) пад сэрцам (перан.).

2. каго (што). Рабіць укол, уколы (разм.).

Хвораму калолі антыбіётыкі.

3. каго (што). Забіваць чым-н. вострым.

К. свінню.

4. каго-што. Біць рагамі, бадаць (разм.).

Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).

5. перан., каго (што) і без дап. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.

К. дакорамі.

Калоць (у) вочы (разм.) — папікаць, дакараць, сарамаціць.

Праўда вочы коле (прыказка) — пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.

|| зак. закало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы (да 3 знач.).

|| аднакр. кальну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)