падапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які крыху, злёгку сапрэў; сапрэлы знізу. Падапрэлае сена. □ Даніла пакорліва разуваўся, садзіўся на палок і апускаў у ваду падапрэлыя ад руплівага тупання пальцы. Кулакоўскі.

2. Разм. Які крыху падтаў. Падапрэлы снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнілы, трухлявы, трухлы, збуцвелы, патлелы, прэлы, сапрэлы, перапрэлы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)