самаву́к, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і самавучка. І быў [Перапечка] акцёрам, сапраўдным народным акцёрам-комікам, хоць і самавукам. Ракітны.

2. у знач. прысл. самаву́кам. Самастойна, без сістэматычнага навучання, без кіраўніка. Авалодаць граматай самавукам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаха́р, ‑а, м.

Лекар-самавучка, які карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.; шаптун. — Дзякаваць божаньку, як толькі знахар даў мне лякарства, дык як рукой зняло — другім чалавекам Сымон зрабіўся. Бядуля. І тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства Пад цёмнай саламянаю страхою, З шаптухамі, панамі, знахарамі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)