сажа́ть несов., в разн. знач. саджа́ць, садзі́ць;
сажа́ть цветы́ саджа́ць (садзі́ць) кве́ткі;
сажа́ть госте́й за стол саджа́ць (садзі́ць) гасце́й за стол;
сажа́ть кого́-л. за рабо́ту саджа́ць (садзі́ць) каго́-не́будзь за рабо́ту;
сажа́ть в тюрьму́ саджа́ць (садзі́ць) у турму́;
сажа́ть хле́бы в печь саджа́ць (садзі́ць) хлеб у печ;
сажа́ть насе́дку саджа́ць квакту́ху; см. сади́ть 1;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
заточа́ть несов., уст. садзі́ць, ссыла́ць, зняво́льваць; см. заточи́тьI;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
са́живать несов., многокр., разг. (ча́ста, не раз) садзі́ць, саджа́ць;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
уса́живать несов.
1. (кого, что) садзі́ць, саджа́ць;
2. (растениями) уса́джваць;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
саджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і садзіць (у 1–14 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
садзі́цца, саджуся, садзішся, садзіцца; незак.
1. Незак. да сесці.
2. Зал. да садзіць (у 4–7 і 9 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
флянсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.
1. Садзіць, рассаджваць флянсы. Флянсаваць лес.
2. Абломваць непатрэбныя флянсы (у 2 знач.). Флянсаваць памідоры.
[Ням. pflanzen.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
са́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад садзіць (у 6 знач.).
2. у знач. прым. Які вырас з саджанцаў. Саджаны лес.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́меркаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.
1. Знайсці, адшукаць шляхам дакладнага разліку, выгадаць.
В. грошы на рамонт кватэры.
В. свабодную гадзіну.
2. Выбраць зручны момант.
3. Правільна разлічыць, загадзя вызначыць.
Усё вымеркавалі, дзе што будзем садзіць і сеяць.
|| незак. вымярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
насадзі́ць¹, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.
1. чаго і што. Зрабіць пасадку (дрэў, раслін) у нейкай колькасці.
Н. парэчак.
Н. парк.
2. каго (што). Змясціць куды-н. у якой-н. колькасці (разм.).
Н. поўную машыну людзей.
|| незак. наса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. насаджэ́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)