закватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Стаць на кватэру; пасяліцца. Спярша Кірыла Арлоўскі закватараваў у свайго брата Паўла. Паслядовіч. Круглоў часова закватараваў у Міхася Стралкова, з якім яны працавалі ў адным аддзеле рэдакцыі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запыта́ць сов.
1. спроси́ть;
~та́й, як туды́ прайсці́ — спроси́, как туда́ пройти́;
2. (сделать запрос) запроси́ть;
з. меркава́нне рэда́кцыі — запроси́ть мне́ние реда́кции
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апартаме́нты, ‑аў; адз. апартамент, ‑а, М ‑нне, м.
Уст., часам іран. Вялікія раскошныя пакоі. Ленін, калі гэта трэба было, прымаў і ў пышных дзяржаўных апартаментах. «Маладосць». Мацвей Давідзюк вадзіў мяне па не вельмі раскошных апартаментах рэдакцыі. Сабаленка.
[Ад фр. appartement — памяшканне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кур’е́р, ‑а, м.
1. Пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы. Кур’ер рэдакцыі.
2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя даручэнні. — Абавязак кур’ера быць аператыўным, загады выконваць бездакорна. Васілевіч.
•••
Дыпламатычны кур’ер — супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які перавозіць дыпламатычную пошту.
[Фр. courrier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазне́й, прысл.
1. Выш. ст. да прысл. позна (у 1, 3 знач.).
2. Праз нейкі час. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавалася паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша, вясковае жыта. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпарцёр, ‑а, м.
Работнік газеты, радыё і пад., які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях. Рэпарцёры, нарысісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купку і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень. Васілёнак. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ. Лынькоў.
[Англ. reporter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́шчанасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць разбэшчанага (у 2 знач.); амаральнасць, распушчанасць. Духоўная спустошанасць, маральная разбэшчанасць, як не трэба лепш, сведчылі аб загніванні прыгоннага ладу. Казека. Рэдактар напісаў загад аб звальненні з рэдакцыі Сяргея Росліка за п’янства, за бытавую разбэшчанасць, за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сабаленка.
2. Уласцівасць разбэшчанага (у 3 знач.); разбалаванасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свяшчэннадзе́йства, ‑а, н.
1. Царкоўны абрад, адпраўленне набажэнства.
2. перан. звычайна іран. Выкананне якой‑н. справы з вялікай урачыстасцю і важнасцю. Латуза быў вялікі гурман і любіў не проста паесці, а ператварыць гэты натуральны працэс у свяшчэннадзейства. Рамановіч. У кулуарах рэдакцыі абласной газеты «днём свяшчэннадзейства» называлі дзень выплаты ганарару. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.
1. З рознай, неаднолькавай шэрсцю. Разнашэрсная чарада кароў. Разнашэрсны конь. // перан. Разм. Неаднолькавы з другім (другімі) па колеру, выгляду. Вёска аж кішэла ад жоўтых шынялёў жандараў і разнашэрснай вопраткі паліцаяў. Карпюк.
2. перан. Разм. Разнастайны па складу. Разнашэрсны люд. □ Склад рэдакцыі і кола супрацоўнікаў «Мінскага лістка» былі вельмі разнашэрсныя. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцэнзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Аўтар рэцэнзіі. Рэцэнзент дысертацыі. □ На думку рэцэнзента, «Дудка» мае «немалаважную цікавасць і паказвае, што ў аўтара ёсць як паэтычная жылка, так і неабходная наглядальнасць». С. Александровіч. // Той, хто спецыяльна піша рэцэнзіі, водзывы для прэсы. Тэатральны рэцэнзент. □ Як толькі рэцэнзент загаварыў пра перадачы музычнай рэдакцыі, Мікола падышоў бліжэй да дзвярэй. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)