сентымента́льна-рэалісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сентымента́льна-рэалісты́чны сентымента́льна-рэалісты́чная сентымента́льна-рэалісты́чнае сентымента́льна-рэалісты́чныя
Р. сентымента́льна-рэалісты́чнага сентымента́льна-рэалісты́чнай
сентымента́льна-рэалісты́чнае
сентымента́льна-рэалісты́чнага сентымента́льна-рэалісты́чных
Д. сентымента́льна-рэалісты́чнаму сентымента́льна-рэалісты́чнай сентымента́льна-рэалісты́чнаму сентымента́льна-рэалісты́чным
В. сентымента́льна-рэалісты́чны (неадуш.)
сентымента́льна-рэалісты́чнага (адуш.)
сентымента́льна-рэалісты́чную сентымента́льна-рэалісты́чнае сентымента́льна-рэалісты́чныя (неадуш.)
сентымента́льна-рэалісты́чных (адуш.)
Т. сентымента́льна-рэалісты́чным сентымента́льна-рэалісты́чнай
сентымента́льна-рэалісты́чнаю
сентымента́льна-рэалісты́чным сентымента́льна-рэалісты́чнымі
М. сентымента́льна-рэалісты́чным сентымента́льна-рэалісты́чнай сентымента́льна-рэалісты́чным сентымента́льна-рэалісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

реалисти́чный рэалісты́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

реалисти́ческий рэалісты́чны;

реалисти́ческое иску́сство рэалісты́чнае маста́цтва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадзві́жніцтва, ‑а, н.

Рэалістычны напрамак у рускім жывапісе другой паловы XIX ст., створаны перадзвіжнікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вольналюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі. Вольналюбівыя народы. □ «Ваўкалак» — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслядо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паслядоўнага. Паслядоўнасць доказаў. □ Уменне перадаць паслядоўнасць і праўдзівасць перажыванняў дазваляе пісьменніку стварыць паўнакроўны рэалістычны характар без вострых калізій. Каваленка. Успаміны ішлі ўрыўкамі, без усякай паслядоўнасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́мак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Лінія руху, бок, у які накіраваны рух, дзеянне.

Ісці ў паўночным напрамку.

Змяніць н.

2. перан. Шлях развіцця чаго-н.

Н. развіцця краіны.

3. Участак фронту.

Баі на заходнім напрамку.

4. Грамадская, навуковая і інш. плынь.

Рэалістычны н. у літаратуры.

5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго-н.

Пайсці напрамкам да лесу.

◊

Браць (узяць) напрамак — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́давы ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да роду (у 1, 2 і 9 знач.); радавы. Родавы лад. □ У цэлым.. вобраз чалавека, які раскрываецца ў «Вянку» [М. Багдановіча], рэалістычны, хоць яго рэалізм, вядома, спецыфічны, рэалізм лірыкі як родавай і жанравай асобнасці мастацтва. Лойка.

2. Які належыць роду, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Выпіваючы, Талімон закусваў толькі ракамі. Павагу да іх ён лічыў родавай асаблівасцю ўсіх Забродскіх. Кулакоўскі.

ро́давы ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да родаў, бывае пры родах. Першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Трывай, мілая, грывай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі. // Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх». Машара.

2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.

3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.

4. Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).

•••

Рэальнае вучылішча гл. вучылішча.

Рэальная заработная плата гл. плата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́мак, ‑мку, м.

1. Лінія руху; бок, у які накіраваны рух, дзеянне; кірунак. Напрамак ветру. Напрамак току. □ Калі прайсці ад рэчкі, ад хмызняку нельга, то даводзіцца вышукваць іншы напрамак. М. Ткачоў. Убачыўшы лодку, бабраня змяніла напрамак і паплыло побач з чаўном, з цікавасцю паглядаючы на Цераха сваімі чорнымі вочкамі. В. Вольскі. // Бок, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца. Ісці ў напрамку рэчкі. □ [Вораг] прарваўся ў напрамку Турца, аднак пакінуў на снезе .. паўсотні трупаў. Брыль.

2. перан. Шлях развіцця чаго‑н. Напрамкі стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Напрамак палітыкі. Напрамак вучонай дзейнасці. // Накіраванасць. Крытычны напрамак розуму. □ Паступова ў Арцыховіча паплылі думкі ў другім напрамку. Ён пачаў ужо чытаць кніжку, што дала надоечы Ліпа. Алешка.

3. Грамадская, навуковая і інш. плынь, групоўка. Рэалістычны напрамак у літаратуры. □ З веданнем справы Танк паставіў пытанне аб сутнасці рэвалюцыйнага напрамку заходнебеларускай літаратуры. Калеснік. У рамках I Інтэрнацыянала Маркс і Энгельс вялі рашучую барацьбу з рознага роду напрамкамі непралетарскага сацыялізма, рэфармізмам і «левым» сектанцтвам. «Звязда».

4. Участак фронту, на якім развіваюцца ваенныя дзеянні, накіраваныя ў які‑н. бок. Неўзабаве дывізія атрымала загад заняць абарону на паўднёвы захад ад Віцебска і ва ўзаемадзеянні з суседам справа і злева спыніць наступленне немцаў на гэтым напрамку. «Звязда».

5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго‑н. [Рыгор] выйшаў на вуліцу і паскораным крокам пайшоў напрамкам да клінікі Вілле. Гартны.

•••

Браць (узяць) напрамак гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)