паслядоўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паслядоўнага. Паслядоўнасць доказаў. ▪ Уменне перадаць паслядоўнасць і праўдзівасць перажыванняў дазваляе пісьменніку стварыць паўнакроўны рэалістычны характар без вострых калізій. Каваленка. Успаміны ішлі ўрыўкамі, без усякай паслядоўнасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)